Ірад I Вялікі
Ірад I Вялікі (каля 73 — 4 да н. э.) — цар Юдэі з 40 да н. э. (фактычна з 37 да н. э.).
Ірад I Вялікі | |
па-габрэйску: הוֹרדוֹס па-лацінску: Herodus | |
Цар Юдэі | |
---|---|
37 або 36 да н. э. — 4 або 1 да н. э. | |
Папярэднік: | Антыгон II |
Наступнік: | Ірад Архелай |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
73 да н. э. Ашкелён |
Памёр: |
4 да н. э. Ерыхон |
Сужэнец: |
|
Дзеці: |
|
Бацька: | Антыпатр Ідумэянін |
Маці: | Кіпрас |
Род: | Ірадыяды |
Тытул цара атрымаў ад рымскага сэнату, але ўнутры Юдэі карыстаўся амаль абсалютнай уладай. Пашырыў тэрыторыю свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў былой дзяржавы Давіда. Ператварыў Ерусалім у крэпасьць. Бязьлітасна душыў народныя хваляваньні і зьнішчаў усіх, каго лічыў супернікам, у тым ліку ўласных дзяцей і жонку Марыямну I. Паводле Бібліі, даведаўшыся пра нараджэньне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлятаў у Бэтлееме.
Пазьней імя Ірад набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязьлітаснага чалавека.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІрад I Вялікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў