ІнтэрПэйБанк

колішні беларускі банк
(Перанакіравана з «Інтэрпэйбанк»)

«ІнтэрПэйБанк» — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў 2001—2015 гадох.

ЗАТ «Інтэрпэйбанк»
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 2001
Краіна
Разьмяшчэньне Нацыянальны сьцяг Беларусі 220068, г. Менск, вул. Някрасава, 114
Закрытая 2015
Ключавыя фігуры старшыня ўправы Ўладзімер Драгун
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя банкаўскі рахунак, уклад
Абарачэньне 24 365 млн рублёў (2009 год; 8 691 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак 11 999 млн рублёў (2009 год; 4 280 тыс $)
Чысты прыбытак 8 944 млн рублёў (2009 год[1]; 3 191 тыс $[2])
Лік супрацоўнікаў >100
Матчына кампанія «Альянс Іпатэка»
Аўдытар «КПМГ»

Статутны фонд — 150 млрд. руб. (2013)[3]. Асноўныя акцыянэры: ААТ «Альянс Іпатэка» (Расея, 79,1% акцыяў), ЗАТ «Старбанк» (Расея, 19,72%) і ЗААТ «Сэнтэкінвэст» (Беларусь, 1,18% акцыяў). МФА 153001273, УНП 807000030, АКПА 37560001. S.W.I.F.T.: IPBKBY2X. Тэлекс: 252100 IPBK BY[4].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Быў чальцом:

Меў аддзяленьні ў Бабруйску, Гародні і Менску[6].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Банк паўстаў у верасьні 2001 году ў вольнай эканамічнай зоне «Менск» пад назовам «Паўночны інвэстыцыйны банк»[7]. 13 лютага 2007 году асноўным акцыянэрам стаў Vicpart Holding SA (Швайцарыя)[5], у сувязі з чым адбылася зьмена назвы банку на ЗАТ «Крэдэксбанк»[8]. Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №19 выдадзеная 29 сьнежня 2008 году Нацыянальным банкам Беларусі.

22 студзеня 2013 году адбылася зьмена назвы банку на ЗАТ «Інтэрпэйбанк»[9] у сувязі з адмовай асноўнага акцыянэра Vicpart Holding SA ад працягу дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь[10]. На 1 студзеня 2013 году «ІнтэрПэйБанк» займаў 27-е месца паводле памеру актываў сярод банкаў Беларусі, якія складалі 0,08 %. Абсяг прыцягнутых сродкаў фізычных асобаў складаў 4 млрд рублёў. 3 лютага 2014 году Ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ўхваліла Рашэньне аб прыпыненьні на год дазволу «ІнтэрПэйБанку» прыцягваць сродкі фізычных асобаў на рахункі і ва ўклады ў сувязі зь невыкананьнем шэрагу патрабаваньняў Банкаўскага кодэксу Беларусі[11]. 8 траўня 2015 году Нацыянальны банк Беларусі адклікаў ліцэнзію на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[12].

  1. ^ Справаздача 2009 год паводле МСФС (рас.). ЗАТ «Крэдэксбанк» (21 траўня 2010). Праверана 13 лютага 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 13 лютага 2011 г.
  3. ^ Визитная карточка (рас.) Наш банк. ІнтэрПэйБанк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
  4. ^ Реквизиты и лицензии (рас.) Наш банк. ІнтэрПэйБанк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
  5. ^ а б Визитная карточка (рас.) Наш банк. ЗАТ «Крэдэксбанк». Праверана 7 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ ЦБУ (рас.) Контактная информация. ЗАТ «Крэдэксбанк». Праверана 7 кастрычніка 2010 г.
  7. ^ Информация о банке (рас.) Банки. InfoBank.by. Праверана 7 кастрычніка 2010 г.
  8. ^ Общая информация (рас.) Наш банк. ЗАТ «Інтэрпэйбанк». Праверана 28 студзеня 2013 г.
  9. ^ «Онербанк» прададзены, «Крэдэксбанк» перайменаваны Эканоміка. Наша Ніва (22 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
  10. ^ Об изменении наименования и структуры собственности банка (рас.) Новости. ЗАТ «Крэдэксбанк» (23 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
  11. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Прыпынена дзеянне ліцэнзіі ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» // Зьвязда : газэта. — 5 лютага 2014. — № 21 (27631). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Аб адкліканні ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць