ІнтэрПэйБанк
«ІнтэрПэйБанк» — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў 2001—2015 гадох.
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 2001 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | 220068, г. Менск, вул. Някрасава, 114 |
Закрытая | 2015 |
Ключавыя фігуры | старшыня ўправы Ўладзімер Драгун |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | банкаўскі рахунак, уклад |
Абарачэньне | 24 365 млн рублёў (2009 год; 8 691 тыс $) |
Апэрацыйны прыбытак | 11 999 млн рублёў (2009 год; 4 280 тыс $) |
Чысты прыбытак | 8 944 млн рублёў (2009 год[1]; 3 191 тыс $[2]) |
Лік супрацоўнікаў | >100 |
Матчына кампанія | «Альянс Іпатэка» |
Аўдытар | «КПМГ» |
Статутны фонд — 150 млрд. руб. (2013)[3]. Асноўныя акцыянэры: ААТ «Альянс Іпатэка» (Расея, 79,1% акцыяў), ЗАТ «Старбанк» (Расея, 19,72%) і ЗААТ «Сэнтэкінвэст» (Беларусь, 1,18% акцыяў). МФА 153001273, УНП 807000030, АКПА 37560001. S.W.I.F.T.: IPBKBY2X. Тэлекс: 252100 IPBK BY[4].
Дзейнасьць
рэдагавацьБыў чальцом:
- Асацыяцыі беларускіх банкаў;
- паўнапраўным чальцом Банкаўскай асацыяцыі краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (па-ангельску: Banking Association for Central and Eastern Europe);
- Міжнароднай аплатнай сыстэмы Visa International;
- Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў;
- Адкрытага акцыянэрнага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа»;
- Сыстэмы «Разьлік» — аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэмы адзінае разьліковае і інфармацыйнае прасторы (АІС АРІП)[5].
Мінуўшчына
рэдагавацьБанк паўстаў у верасьні 2001 году ў вольнай эканамічнай зоне «Менск» пад назовам «Паўночны інвэстыцыйны банк»[7]. 13 лютага 2007 году асноўным акцыянэрам стаў Vicpart Holding SA (Швайцарыя)[5], у сувязі з чым адбылася зьмена назвы банку на ЗАТ «Крэдэксбанк»[8]. Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №19 выдадзеная 29 сьнежня 2008 году Нацыянальным банкам Беларусі.
22 студзеня 2013 году адбылася зьмена назвы банку на ЗАТ «Інтэрпэйбанк»[9] у сувязі з адмовай асноўнага акцыянэра Vicpart Holding SA ад працягу дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь[10]. На 1 студзеня 2013 году «ІнтэрПэйБанк» займаў 27-е месца паводле памеру актываў сярод банкаў Беларусі, якія складалі 0,08 %. Абсяг прыцягнутых сродкаў фізычных асобаў складаў 4 млрд рублёў. 3 лютага 2014 году Ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ўхваліла Рашэньне аб прыпыненьні на год дазволу «ІнтэрПэйБанку» прыцягваць сродкі фізычных асобаў на рахункі і ва ўклады ў сувязі зь невыкананьнем шэрагу патрабаваньняў Банкаўскага кодэксу Беларусі[11]. 8 траўня 2015 году Нацыянальны банк Беларусі адклікаў ліцэнзію на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Справаздача 2009 год паводле МСФС (рас.). ЗАТ «Крэдэксбанк» (21 траўня 2010). Праверана 13 лютага 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 13 лютага 2011 г.
- ^ Визитная карточка (рас.) Наш банк. ІнтэрПэйБанк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
- ^ Реквизиты и лицензии (рас.) Наш банк. ІнтэрПэйБанк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
- ^ а б Визитная карточка (рас.) Наш банк. ЗАТ «Крэдэксбанк». Праверана 7 кастрычніка 2010 г.
- ^ ЦБУ (рас.) Контактная информация. ЗАТ «Крэдэксбанк». Праверана 7 кастрычніка 2010 г.
- ^ Информация о банке (рас.) Банки. InfoBank.by. Праверана 7 кастрычніка 2010 г.
- ^ Общая информация (рас.) Наш банк. ЗАТ «Інтэрпэйбанк». Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ «Онербанк» прададзены, «Крэдэксбанк» перайменаваны Эканоміка. Наша Ніва (22 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ Об изменении наименования и структуры собственности банка (рас.) Новости. ЗАТ «Крэдэксбанк» (23 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ Уладзіслаў Кулецкі. Прыпынена дзеянне ліцэнзіі ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» // Зьвязда : газэта. — 5 лютага 2014. — № 21 (27631). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аб адкліканні ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.) (анг.)