Інстытут ільну
(Перанакіравана з «Інстытут ільна Акадэміі навук Беларусі»)
«Інстытут ільну» — досьледнае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаванае ў студзені 2000 году ў вёсцы Вусьце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці ў якасьці Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту льну.
«Інстытут ільну» | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | Студзень 2000 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | вёска Вусьце (Аршанскі раён) |
Ключавыя фігуры | Іван Голуб, Віктар Богдан, Маргарыта Масьлінская |
Галіна | сельская гаспадарка |
Прадукцыя | насеньне гатункаў ільну-даўгунцу і алейнага льну |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Апісаньне
рэдагавацьДасьледаваньнем ільна займаецца 18 навукова-дасьледчых установаў Рэспублікі Беларусь. РУП «Інстытут ільну» ажыцьцяўляе канцэнтрацыю, абагульненьне і каардынацыю навукова-дасьледчай працы іншых НДУ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па дадзенай тэматыцы (у ролі сувыканаўцаў праграм і праектаў).
«Інстытут ільну» — адзін з выканаўцаў Дзяржаўнай праграмы «Генафонд».
Структура
рэдагаваць- Аддзел сэлекцыі і семенаводзтва
- Аддзел агратэхнікі ільна
- Лябараторыя якасьці ільнапрадукцыі
- Інфармацыйна-аналітычны аддзел
- Вытворчы аддзел
- Асьпірантура[1]
Дасягненьні
рэдагаваць- Патэнт 411 на сорт ільна «Грант»
- Патэнт 410 на сорт ільна «Салют»
- Патэнт 343 на сорт ільна «Опус»
- Патэнт 337 на сорт ільна «Ілім»
- Патэнт 328 на сорт ільна «Веста»
- Патэнт 327 на сорт ільна «Ласка»
- Патэнт 146 на сорт ільна «Іва»
- Патэнт 75 на сорт ільна «Блакіт»
- Патэнт 147 на сорт ільна «Ярок»[2]
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |