Індустрыя Кельцы

польскі гандбольны клюб

«Індустрыя Кельцы» (па-польску: Industria Kielce) — польскі гандбольны клюб з Кельцаў. Выступае ў Польскай гандбольнай супэрлізе і Лізе чэмпіёнаў.

Індустрыя Кельцы

Поўная назва Klub Sportowy Vive Tauron Kielce
Кароткая назва ВТ Кельцы
Заснаваны 1965
Месцазнаходжаньне КельцыПольшча
Арэна Hala Legionów
Зьмяшчальнасьць: 4200
Уласьнік Бэртус Сэрваас
Галоўны трэнэр Талант Дуйшабаеў
Чэмпіянат Супэрліга
2023—2024 2 месца
Форма
Клюбныя колеры               
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінушчына

рэдагаваць

Клюб заснаваны ў сьнежні 1965 року ў складзе спартовага клюбу «Іскра». Празь пяць гадоў клюб прабіўся ў III цэнтральную лігу, адразу ж выйшаўшы ў II лігу. 10 ліпеня 1973 два гандбольныя кельцкія клюбы «Іскра» і «СГЛ» утварылі новую каманду «Карона». Гэты клюб у 1975 року здолеў прабіцца ў найвышэйшы польскі дывізіён, аднак вылецеўшы ў дэбютным сэзоне.

У сэзоне 1978—1979 «Карона» зноў выйшла ў I лігу, гэтым разам здолеўшы замацавацца, а праз год здабыўшы бронзавыя мэдалі чэмпіянату Польшчы. У 1983 року кельцкі клюб зноў вылецеў у II лігу, але адразу ж вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У 1985 року клюб напаткаў найбольшы посьпех з часу заснаваньня — заваёва Кубка Польшчы. З гэтага году «Карона» займела ўласную спартовую арэну зьмяшчальнасьцю 1600 гледачоў.

У 1991 зь фінансавых прычынаў частка каманды вырашыла стварыць новы клюб, які атрымаў старую назву «Іскра Кельцы». 90-я гады сталі найвялікшым трыюмфам каманды. У 1992—1994 «Іскра» двойчы станавілася чэмпіёнам краіны, у сэзоне 1994—1995 — віцэ-чэмпіёнам і фіналістам Кубка, што дало яму магчымасьць дэбютаваць у Кубку кубкаў. У 1995 року клюб дайшоў да 1/8, у 1997 — да чвэрцьфіналу Кубку кубкаў, а ў 1999 першым з польскіх камандаў трапіў у Лігу чэмпіёнаў.

У 2000 «Іскра» заваявала Кубак Польшчы, праз год — бронзавыя мэдалі чэмпіянату.

З 2002 року галоўным спонсарам клюбу стаў Бэртус Сэрваас, уладальнік прадпрыемства «Vive Textile Recycling». Ад гэтай пары ў назьве клюбу зьяўляецца прыстаўка «Vive», а гандбалісты стала змагаюцца за чэмпіёнскія тытулы. Ужо праз год «Вівэ Кельцы» здабыў першы ў сваёй гісторыі дубаль: кубак і золата чэмпіянату. У 2006 року адкрытая новая арэна «MOSiR» на 3000 гледачоў (цяпер завецца «Заляй легіёнаў»).

У 2009 клюб зрабіў залаты дубаль у чэмпіянаце і кубку Польшчы, а пасьля падпісаньня кантракту з «Targi Kielce» да назвы дадалося слова «Targi». У сэзоне 2009—2010 клюб «Вівэ Таргі Кельцы» ўпершыню ў гісторыі польскага гандболу перамог ва ўсіх без выключэньня гульнях чэмпіянату і кубка, другі раз запар (і трэці ў гісторыі) зрабіўшы залаты дубаль. У 2011 кубак здабыты яшчэ раз, а ў чэмпіянаце занятае трэцяе месца. У 2013 бронзавы вынік паўтарыўся.

З 2014 року палякаў трэніруе Талант Дуйшабаеў, які прывёў клюб да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 2016 году.

Былыя назвы

рэдагаваць
Рокі Назва
1965 1973 Іскра Кельцы
1973 1991 Карона Кельцы
1991 1994 Іскра Кельцы
1994 1996 Іскра/Цэрэзыт Кельцы
1996 1998 Іскра Кельцы
1998 1999 Іскра/Лідэр Маркет Кельцы
2000 Стралец/Лідэр Маркет Кельцы
2001 2002 Кальпортэр/Лідэр Маркет Кельцы
2002 Кальпортэр Кельцы
2002 2009 Вівэ Кельцы
2009 2014 Вівэ Таргі Кельцы
2014 2017 Вівэ Таўран Кельцы
2017 2020 PGE Вівэ Кельцы
2020 2022 Ломжа Вівэ Кельцы
2022 2022 Ломжа Індустрыя Кельцы
2022 2022 Індустрыя Кельцы
2022 2022 Барлінэк Індустрыя Кельцы
2022 па сёньня Індустрыя Кельцы

Дасягненьні

рэдагаваць

Нацыянальныя

рэдагаваць
  • Чэмпіянат Польшчы:
    •   1-е: 1993, 1994, 1996, 1998, 1999, 2003, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023
    •   2-е: 1995, 2004, 2011, 2024
    •   3-е: 1980, 1997, 2001, 2005, 2007, 2008
  • Кубак Польшчы:
    •   1-е: 1985, 2000, 2003, 2004, 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2021
    •   2-е: 1995, 1996, 1997, 2001, 2002, 2007, 2008, 2023, 2024

Міжнародныя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць