Інакенцыюс I (папа рымскі)

Інакенцыюс I (па-лацінску: Innocentius PP. I; ? — 27 ліпеня 417) — біскуп рымскі з 22 сьнежня 401 па 27 ліпеня 417.

Інакенцыюс I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся IV стагодзьдзе
Памёр 12 сакавіка 417[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Бацькі Анастасіюс I
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці12 сакавіка і 28 ліпеня

Паводле словаў ягонага біёграфа ў «Liber Pontificalis», Інакенцыюс быў родам з Альбана Ляцыяле і сынам чалавека па імені Інакенцыюс. Аднак ягоны сучасьнік Эранім Блажэнны называў яго сынам папярэдняга папы, Анастасіюса I. Верагодна, гэта ёсьць унікальным выпадакам, калі сын зьмяніў свайго бацьку на пасадзе рамскага папы[3]. Па словах Урбан Сэра, папа Інакенцыюс быў родам з Альбаніі[4].

Падчас узяцьця Рыма Алярыхам зьехаў з імпэратарам ў Равэнну. Прымаў некаторы ўдзел у канфлікце Яна Златавуста з Тэафілам Александрыйскім і спрэчках пра пэлягіянства. Перапісваўся з Эранімам Блажэнным і Янам, біскупам Ерусалімскім.

  1. ^ BeWeB
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ Sant' Innocenzo I Papa. Santi Beati
  4. ^ Cerri, Urbano; Steel, Richard (1715). An account of the state of the Roman-Catholick religion throughout the world. Transl. To which is added, A discourse concerning the state of religion in England. Transl. With a large dedication to the present pope, by sir Richard Steele [really B. Hoadly.]. Oxford University. p. 2.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Інакенцыюс I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў