Ільля Яшын

расейскі палітычны і грамадзкі дзяяч

Ільля Валеравіч Яшын (па-расейску: Илья́ Вале́рьевич Я́шин; 29 чэрвеня 1983 Масква, РСФСР) — расейскі муніцыпальны і палітычны дзяяч. Дэпутат рады дэпутатаў муніцыпальнай акругі Краснасельскага раёну Масквы з 10 верасьня 2017 году, старшыня рады дэпутатаў Краснасельскага раёну Масквы[1][2][3].

Ільля Яшын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 чэрвеня 1983(1983-06-29) (41 год)
Партыя:
Сужэнец: Вера Мусаелян[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Намесьнік старшыні партыі ПАРНАС (2012—2016)[4], сябра Бюро фээральнай палітрады партыі, адзін з стваральнікаў і чалец Бюро Фэральнай палітрады АДР «Салідарнасць» з 2008 году. У кастрычніку 2012 году быў абраны ў каардынацыйную раду расейскай апазыцыі. Арганізацыяй Amnesty International прызнаны вязьнем сумленьня. З 2006 па 2008 год быў чальцом Фэдэральнага бюро партыі «Яблык». Быў адным з стваральнікаў расейскага руху «Абарона» (2005—2006), і лідэрам «Моладзевага Яблыка». Таксама вядомы шэрагам яркіх палітычных акцый, напрыклад, акцыяй "Вярніце народу выбары, гады!"у 2006 годзе.

Увесну 2015 году, пасьля забойства Барыса Нямцова расейскага апазыцыйнага палітыка працаваў над завяршэньнем падрыхтаванага Нямцовым даследаваньня аб агрэсіі Расеі супраць Украіны «Пуцін. Вайна».

У жніўні 2019 году Яшына якога не зарэгістравалі кандыдатам на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. 29 ліпеня яго арыштавалі і пасьля чатыры разы адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт паводле розных абвінавачваньняў, зьвязаных зь няўзгодненымі масавымі акцыямі ў Маскве.

Правакацыя з інтымным ролікам

рэдагаваць

У ліпіні 2020 году Вера Мусаелян, нявеста расейскага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка савету дэпутатаў Краснасельскага раёну Масквы Ільлі Яшына, атрымала ў мэсэнджар зробленае схаванай камэрай відэа, на якім Яшын займаецца сэксам з дзьвюма дзяўчынамі. Пра гэта напісала ў аўторак сама Вера Мусаелян, гэта ж пацьвердзіў і Ільля Яшын. Нявеста палітыка сьцьвярджае, што відэа прыслалі прадстаўнікі «праўладных арганізацый». Яно было забясьпечана тэкстам: «Ваш будучы муж вас вельмі любіць, усіх вас вельмі любіць». Яшын не адмаўляе, што на відэа менавіта ён. Ён нагадаў, што гаворка ідзе пра спробу дыскрэдытацыі 12-гадовай даўнасьці, калі на схаваную камэру зьнялі адразу некалькі прадстаўнікоў апазыцыі, якія займаліся сэксам зь дзяўчатамі, відавочна, зьвязанымі з арганізатарамі правакацыі[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць