Ікранаеўскі раён
Ікра́наеўскі раён (па-расейску: Икрянинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Ікранае.
Ікранаеўскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Ікранае[d][1] |
Дата ўтварэньня | 14 ліпеня 1925 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | маскоўскі час, самарскі час |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьІкранаеўскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Нарыманаўскім, Прыволскім, Камызяцкім і Ліманскім раёнамі. Акрамя таго, з поўначы раён мяжуе з Астраханьню, а на поўдні абмываецца Касьпійскім морам. Плошча раёну складае 1990,67 км², што робіць гэтае адміністрацыйнае ўтварэньне перадапошнім паводле велічыні сярод усіх раёнаў вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьІкранаеўскі раён быў утвораны ў 1925 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 45917 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы, але маецца значна колькасьць казахаў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)