Іголка (фільм)

савецкі фільм 1988 року

«Іго́лка» (па-расейску: Игла́) — савецкі мастацкі фільм 1988 року рэжысэра Рашыда Нугманава і кінастудыі «Казахфільм». У галоўных ролях — музыкі Віктар ЦойКино») і Пётар МамонаўЗвуки Му»).

Іголка
па-расейску: Игла
Жанр трылер[d][1] і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Вытворчасьць Казахфільм[d]
Дата выхаду 16 верасьня 1988
Працягласьць 81 хвіліна
Краіна
Мова расейская мова
Старонка на IMDb

У 1989 року карціна стала лідэркай савецкага кінапракату, а Віктар Цой быў прызнаны найлепшы акторам году паводле вэрсіі часопісу «Советский экран».

  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Мора (Віктар Цой) прыяжджае ў Алма-Ату, спадзеючыся вярнуць грошы, якія яму вінен знаёмы Спартак (Аляксандар Башыраў). На час ён просіць засяліцца да сваёй старой сяброўкі Дзіны (Марына Сьмірнова). Назіраючы за ейнымі паводзінамі ды знаёмымі, ён разумее, што яна стала наркаманкай.

Мора знаёміцца з таварышамі-нефармаламі Спартака і здабывае аўтарытэт, адолеўшы двох рэкетыраў, якія прйышлі абабраць Спартака; але цяпер бандыты пачынаюць перасьледаваць Мора.

Мора звозіць Дзіну ў сваю вясковую хату пры перасыхаючым Аральскім моры. Ён хавае ампулы з марфінам, якія Дзіна ўпотай узяла з сабой, і тая, прайшоўшы «ломку», акрыяла. Мора і Дзіна накіроўваюцца да берагу мора і аказваюцца ў бязьмежнай пустыні.

Трое мужчынаў перапыняюць Мора на вуліцы і просяць яго адыйсьці ўбок паразмаўляць; там іх ужо чакае цэлая ватага наркаманаў. Яны патрабуюць вярнуць ім ампулы, пагражаючы Мора, але ён усіх перамагае. Прыйшоўшы дадому, Мора зноўку заўважае, што Дзіна робіць сабе ўкол наркотыка. Мора зь сябрамі ідуць да хірурга Артура: той сьпярша спрабуе ўтапіцца, але пасьля запэўнівае Мора, што намагаецца дапамагчы Дзіне пазбыцца нарказалежнасьці. Пакуль ён прамаўляе, Мора з кампаніяй сыходзяць. Мора зноўку звозіць Дзіну да мора. Зьяжджаючы адтуль, ён выкідае ампулы ў вогнішча.

Аднойчы зімовым вечарам у парку да Мора падыходзіць мінак (Ярнар Абілеў) і, просячы падпаліць цыгарэту, двойчы б’е нажом у брух. Мора пасьля гэтага падымаецца, закурвае і сыходзіць у іншы бок.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Віктар Цой Мора Мора
Марына Сьмірнова Дзіна Дзіна
Аляксандар Башыраў Спартак Спартак
Пётар Мамонаў Артур Юсупавіч хірург Артур Юсупавіч
Архімэд Іскакаў Архімэд нефармал Архімэд
Генадзь Люй нефармал у плашчы
Аляксандар Конкс Лёлік нефармал з трубкай Лёлік
Рахімжан Абдыкадыраў напарстачнік
Райхан Канатбаеў мясцовы стары
Айхан Чатаева мэдсястра
Уладзімер Даніленка майстар кацельні
Рыгор Эпштэйн Эпштэйн рэкетыр Эпштэйн
Марат Азімбаеў Марат рэкетыр Марат
Ярнар Абілеў забойца ў парку
Рустэм Тажыбаеў кіроўца «Волгі»
Ігар Старцаў зьбіральнік канопляў

Вытворчасьць

рэдагаваць

Гурт «Кино» адмыслова да фільму запісаў на кінастудыі «Масфільм» шэраг песьняў і мэлёдыяў: «Зорка на імя Сонца», «Мора едзе да мора», «Башэтунмай», «Перакаці-поле», «Артур (Мамонаву)», «Спартак (Башыраву)», «Група крыві». Яшчэ дзьве песьні: «Невясёлая песьня» і «Сачы за сабой» — ды інструмэнтальная сьцежка «Дзіна» — у фільм не ўвайшлі.

У 1996 року фільм выйшаў на відэакасэтах VHS.

Успрыняцьце

рэдагаваць

Фільм трапіў у лідэры савецкага кінапракату. За 11 месяцаў 1989 року карціну паглядзелі 14,6 млн гледачоў (2-е месца сярод усіх савецкіх фільмаў), а паводле вынікаў апытаньня часопісу «Савецкі экран», Віктара Цоя назвалі найлепшым акторам 1989 року.

У 2018 року на вуліцы Тэлябаева(d) ў Алматы, дзе здымалася апошняя сцэна фільму, адкрыты помнік Віктару Цою.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць