Ігар Тышкевіч

беларускі і ўкраінскі палітоляг

Ігар Тышкевіч (нар. 1975, Баранавічы) — беларускі і ўкраінскі палітоляг.

Ігар Тышкевіч
Дата нараджэньня 1975
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітоляг, інжынэр праграмнага забесьпячэньня

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Спэцыяльнасьць - праграміст. Стваральнік і кіраўнік агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Варута» (Баранавічы). Пасьля пераехаў ва Ўкраіну. Жыве ў мястэчку Ворзэль.

Аўтар арыгінальных аналітычных публікацый аб беларускай і ўкраінскай палітыцы і эканоміцы. Цяпер пражывае ў Украіне. Аналітык Украінскага інстытута будучыні. У якасьці аналітыка супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) і Belarus Security Blog. Аказваў кансультацыйныя паслугі National Democratic Institute.

Дасьледчыя інтарэсы: эвалюцыя палітычных сыстэм і палітычных інстытутаў у краінах, якія перажываюць трансфармацыю; грамадзкія адносіны, магчымасьці карэкцыі сыстэмы адносін і ўплыву на яе; сувязь эканамічных адносін і міжнароднай палітыкі, узаемны ўплыў; рэгіянальная палітыка - Усходняя Эўропа і Прычарнамор'е.

Экспэрт праграмы "Міжнародная і ўнутраная палітыка" Украінскага інстытуту будучыні (UIF).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць