Ігар Андрэевіч Бахматаў — беларускі вайсковец рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь у 2010—2012 гадох.

Ігар Бахматаў
Занятак вайсковец
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

2 ліпеня 2003 году прызначаны начальнікам управы зьнешняй разьведкі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь[1].

З 20 студзеня 2005 году па 10 ліпеня 2008 году працаваў начальнікам управы КДБ па Берасьцейскае вобласьці.

З 10 ліпеня 2008 году па 22 студзеня 2010 году зьяўляўся начальнікам Інстытуту нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

22 студзеня 2010 году прызначаны намесьнікам старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забесьпячэньні й арганізацыйнай працы[2].

3 траўня 2012 году вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забесьпячэньні й арганізацыйнай працы й звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросьце[3].

З 2018 году зьяўляецца прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэта.

Санкцыі ЭЗ

рэдагаваць

У 2011 годзе, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 году, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама пасьля сілавога разгону акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году, быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[4][5]. У 2012 годзе Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Бахматава адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[6].