Іван Перагуд
Іва́н Рама́навіч Перагу́д (1911, в. Дубнякі Рэчыцкага павета Менскае губэрні — 2009) — беларускі паэт.
Іван Раманавіч Перагуд | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1911 Дубнякі, Рэчыцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 2009 |
Бацькі | Раман Пятровіч Анастасія Самуілаўна |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Перагуд (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся у 1911 годзе ў вёсцы Дубняках Гомельскае вобласьці ў сям’і Рамана Пятровіча і Анастасіі Самуйлаўны Перагуд, Іван — найстарэйшы сярод пяці дзяцей — Лізаветы, Міхаіла, Анастасіі, Мікалая. Паэтавага бацьку арыштавалі за тое, што нехта заявіў, што ён чытае Біблію.
Сам Іван вельмі любіў у юнацтве матэматыку. Давялося папрацаваць яму і ў рыбгасе, і на бэтонным заводзе да вайны, вучыўся ў тапаграфічнай школе, вельмі любіў у Менску хадзіць у кіно, тэатры, паступіў на курсы камсамольскіх журналістаў пры рэдакцыі газэты «Чырвонае зьмены». Прайшоў Нямецка-савецкую вайну.
У апошнія гады жыцьця меў праблемы са зрокам. Памёр у 2009 годзе.
Творчасьць
рэдагавацьІван Раманавіч зьяўляецца аўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў. Вершы Івана Раманавіча лёгка кладуцца на музыку. Гэтыя песьні сьпявае Клімавіцкі народны хор. Некаторыя зь іх уключаныя ў рэпэртуар рэспубліканскага хору і зьмешчаныя ў зборніку «Найбольш папулярныя мэлёдыі народа Беларусі».
Неаднаразова творы паэта друкаваліся на старонках дзяржаўных, абласных пэрыядычных выданьняў. Асабліва часта вершы Івана Перагуда можна было спаткаць у «Роднай ніве».
Творы
рэдагаваць- Хараство: [ Вершы]. - Магілёў, 1996. – 34 с.
- За ўсіх, хто шчыруе: [ Верш ] // Родная ніва. – 2000. – 2 жніўня. - С.3.
- Зберажыце зямлю: [ Верш ] // Родная ніва. –1999. – 22 верасьня. – С. 4.
- Космас:[ Верш ] // Родная ніва. - 1998. – 11 красавіка. – С.2.
- Мая святыня; Крынічанька; Рэха; Спрут; Мая малітва; Край сяла: [Вершы] // Родная ніва. - 2001. - 17 кастрычніка. – С. 3.
- Наша роднае жніво; Не гаруйце:[ Вершы] // Родная ніва. – 1999. - 22 верасьня. – С. 4.
- Самотны верш // Родная ніва. – 2000. - 23 жніўня. – С. 3.
- Успомні: [ Верш ] // Родная ніва. – 2000. - 7 сакавіка. – С.4.
- Эх, дзяўчына, эх маліна: [ Верш ] // Родная ніва. – 2000. – 15 сакавіка. – С. 3.