Іван Мельнічук
Іван Міхайлавіч Мельнічук (13 верасьня 1939, в. Носава, Люблінскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — беларускі пісьменьнік, паэт, старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Іван Мельнічук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 верасьня 1939 (85 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 13 верасьня 1939 году ў в. Носава ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. У 1944 годзе бацька разам з вялікай сям’ёй пераехаў спачатку ва Ўкраіну, а потым — у Беларусь у вёску Сычы Берасьцейскага раёну, дзе і прайшло яго дзяцінства.
У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі зьяўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газэтай «Піянер Беларусі». Перамога акрыліла маладога аўтара, і ён з натхненьнем узяўся за стварэньне новых вершаў. Пасьля заканчэньня Воўчынскай дзесяцігодкі ў 1956 годдзе працаваў год у Берасьцейскай раённай машына-трактарнай станцыі, пасьля гэтага паступіўшы на філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна, дзе працягваў пісаць і друкавацца. У 1961 годзе Івана запрасілі на працу ў берасьцейскую раённую газэту «Социалистический путь» («Заря над Бугом»), дзе і пачалася яго журналісцкая кар’ера.
Пасьля заканчэньня інстытуту і службы ў Савецкай Арміі быў уласным карэспандэнтам газэты «Чырвоная зьмена» па Берасьцейскай вобласьці, потым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня па друку Берасьцейскагаа аблвыканкаму.
Са сьнежня 2009 году — старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»[1]. Уваходзіць у склад рэдакцыйнай калегіі літаратурнага альманаху Берасьцейскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Жырандоля».
Творчасьць
рэдагавацьПершыя вершы спрабаваў пісаць яшчэ ў пачатковай школе. У 1982 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў сьвет яго першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 годзе — «Добрый лучик». У 2003 годзе выйшла чарговая кніга для дзяцей «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки — добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а ў 2014 годзе — «Чудеса в решете» і «Гасцінец». Піша пераважна на расейскай мове.
Вершы Івана Мельнічука адзначаюцца яркай вобразнасьцю, даступнай дзіцячаму ўспрыманьню, гукавой суладнасьцю. Яны дапамагаюць дзецям пазнаць навакольны сьвет, яго хараство.
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» ў 2006 годзе.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Кто разбудил солнце : стихи : для дошк. возраста / Иван Мельничук; худ. Т. Соловьёва. Менск: Юнацтва, 1982. 28 с.: ил.
- Сами диво сотворим : стихи : [для дошк. возраста] / Иван Мельничук; худож. Л. Вареца; ред. В. Каризна. Менск: Юнацтва, 1990. 30 с.: ил.
- Добрый лучик : стихи и загадки : для детей / Иван Мельничук; худож. Н. Сустова. Минск: Юнацтва, 1997.
- Как муравьишка Ишка себя наказал : сказки, стишки, потешки / Иван Мельничук. Берасьце: С. Лавров, 2003. 110 с.
- Сказки — добрые подсказки : миниатюры, сказки, детские изречения : для дошк. и мл. шк. возраста / Иван Мельничук. Берасьце: Академия. 2006.
- Моё детство; «Никто сказать не может…»; «Тепла ждём от солнца…» ; Друзьям; «Чтобы души людей…»; «Где ветры, что чуб мой…»; «Печалимся порой…» : [вершы] / Иван Мельничук // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абласнога аддзяленьня Саюзу бел. пісьменьнікаў : № 2. Менск: Кнiгазбор, 2009. С. 30-33.
- Хлеб насущный : (стихи, юмор) / Иван Мельничук. Берасьце: Брестская типография, 2009. 119 с.
- Чудеса в решете : весёлые детские стихи и сказки / Иван Мельничук. Берасьце: Брестская типография, 2014. 115 с.
- Гасьцінец : вершы, байкі, гумарэскі / Іван Мельнічук. Берасьце: Альтернатива, 2014.
- Добрыя падказкі, апавяданні, вершы, казкі, пераклады / прадмова, малюнкі Леаніда Валасюка. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 104 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Падсерыя «Каляровы ровар»; выпуск 10).
- Я солнышку спасибо говорю, 2020[2]
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Іван Мельнічук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. Анатоль Крэйдзіч. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. С. 50-52.
- Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты / Лявон Валасюк. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2014. С. 160—162.
- Сянкевіч, М. Вядомаму берасцейскаму пісьменніку Івану Мельнічуку — 75 / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2014 (верасень).
- Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // ЛіМ. 2009. 16 кастр. С. 14.
- Філатаў, А. З дабром па жыцці : Івану Мельнічуку — 70! / Алесь Філатаў // Народная трыбуна. 2009. 26 верас. С. 4.
- Филатов, Л. Удивлять и радовать : [к 70-летию поэта И. Мельничука] / Леонид Филатов // Заря. 2009 (сентябрь). С. 5.
- Александров, Н. Зрелость сентября : к 70-летию поэта Ивана Мельничука / Николай Александров // Брестский курьер. 2009 (сентябрь). № 37. С. 10.
- Потолков, Ю. Уведи меня, строка… : [о творчестве поэта И. Мельничука] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2007. 20 дек. С. 4.
- Філатаў, А. Пачуцці добрыя… / Алесь Філатаў // Заря над Бугом (Брест). 2004 (сентябрь).
- Селех, Л. Добрый лучик : в середине сентября брестский поэт Иван Мельничук отметит свой 65-летний юбилей / Л. Селех // Брестская газета. 2004 (сентябрь). С. 13.