Іва́н Макрэ́еў — палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Сябра партыі эсэраў. Паводле нацыянальнасьці — украінец.

Іван Макрэеў
Сьцяг Беларусі Міністар унутраных справаў БНР
21 лютага 1918 — 31 сакавіка 1918
Папярэднік: не было
Наступнік: Кіпрыян Кандратовіч
Асабістыя зьвесткі
Партыя: Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў

У 1917 годзе быў старшынём Менскага савету сялянскіх дэпутатаў, з 21 лютага да 31 сакавіка 1918 г. — народны сакратар унутраных справаў БНР. Пайшоў у адстаўку, бо сумесна зь іншымі чальцамі партыі эсэраў быў адкліканы Менскім абласным камітэтам ПСР у знак пратэсту супраць прыняцьця Трэцяй Устаўной граматы[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архіва Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, [16] с. — С. 69. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9.