Іван Грыцук

міністар сувязі Беларусі

Іва́н Міха́йлавіч Грыцу́к (нар. 25 кастрычніка 1932, в. Мацьвеевічы, Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністар сувязі Беларусі (1980—1994).

Іван Грыцук
Нацыянальны сьцяг Беларусі Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
16 ліпеня 1990 году — 8 верасьня 1994 году
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч‎
Папярэднік: пасада створаная
Наступнік: Уладзімер Ганчарэнка
Сьцяг Беларускай ССР Міністар сувязі БССР
22 студзеня 1980 году — 16 ліпеня 1990 году
Папярэднік: Павал Афанасьеў
Наступнік: пасада скасаваная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 кастрычніка 1932
в. Мацьвеевічы, Жабінкаўскі раён
Род: міністар
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «Вэтэран працы»

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1979). Заслужаны сувязіст БССР (1976).

Працоўную дзейнасьць пачаў ў 1950 годзе пасьля заканчэньня Берасьцейскай рамеснай вучэльні сувязі. Працаваў начальнікам раённых вузлоў сувязі Гарадзенскай вобласьці, кіраўніком Гарадзенскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіраваньня сувязі.

З 1976 году — першы намесьнік міністра сувязі БССР.

Са студзеня 1980 па верасень 1994 году — Міністар сувязі і інфарматыкі Беларусі[1].

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць