Ёган Парлер
чэскі архітэктар
Ёган Парлер (па-нямецку: Johann Parler), Ян Парлерж (па-чэску: Jan Parléř) (каля 1359, Прага — 1405 ці 1406) — архітэктар пэрыяду готыкі, прадстаўнік знакамітай архітэктарскай дынастыі Парлераў, сын Петэра Парлера. Пасьля сьмерці бацькі працягваў будаўніцтва катэдры сьвятога Віта, быў першым архітэктрарам касьцёлу сьвятой Барбары ў Кутнай Горы.