Reise, Reise
Reise, Reise (зь ням. — «У дарогу!», «Падарожжа, падарожжа») — чацьвёрты студыйны альбом нямецкага індастрыял-мэтал-гурта Rammstein, выпушчаны 27 верасьня 2004 году на лэйбле Universal.
Reise, Reise | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Rammstein | ||
Выдадзены | 27 верасьня 2004 15 кастрычніка 2004 9 лістапада 2004 16 лістапада 2004 21 красавіка 2005 увесь сьвет 9 лістапада 2004 | |
Месца запісу | El Cortijo Studio (Маляга, Гішпанія), Studio 301 (Стакгольм, Швэцыя) | |
Жанр | NDH | |
Працягласьць | 47:52 | |
Прадусар | Якаб Гэльнар, Rammstein | |
Храналёгія Rammstein | ||
Mutter (2001) |
Reise, Reise (2004) |
Rosenrot (2005) |
Альбом быў запісаны ў 2003—2004 гадах у розных гуказапісвальных студыях у Італіі, Францыі й Швэцыі пры ўдзеле прадусара Якаба Хэльнара. Крыза, якая наступіла ў Rammstein падчас запісу папярэдняга альбома, Mutter, паўплывала на атмасфэру запісу Reise, Reise, зрабіўшы яе менш напружанай. Запісаўшы ў нязмушанай абстаноўцы 17 песьняў, Rammstein адабралі для альбома толькі 11, астатнія 6 увайшлі ў наступны альбом, Rosenrot.
Мовы песьняў — нямецкая, ангельская, француская й маскоўская. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.
Назва
Слова Reise паўтараецца двойчы ў назьве, і ў кожным паўторы яно — зь вялікай літары, што ёсьць прыкметай назоўніка ў нямецкай мове. Дзеяслоў у загадным ладзе пішацца з маленькай літары. Але па словах Паўля Ляндэрса ў адным зь інтэрвію, фраза «Reise, Reise» ўжываецца маракамі як сыгнал ўздыму.
Нягледзячы на тое, што слова Reise напісана ў форме назоўніка, выкарыстана яно ў песьні як дзеяслоў. Фраза Reise, Reise ўжываецца маракамі як сыгнал ўздыму й адбылася ад дзеяслова reisen, які меў значэньне «падымацца». У сучаснай нямецкай мове (Hochdeutsch) гэты дзеяслоў абазначае паездку альбо падарожжа.
Гісторыя
Пасьля выхаду вясной 2001 году трэцяга студыйнага альбома Mutter Rammstein адправіліся ў аднайменны тур у падтрымку альбома, які доўжыўся да ліпеня 2002 году. Запіс Mutter адабрала ў музыкаў шмат энэргіі, таму пасьля заканчэньня тура ў ліпені 2002 году яны ўзялі перапынак на 6 тыдняў. У гэты час у прэсе сталі зьяўляцца чуткі аб непаразуменьнях у групе і нават аб ейным распадзе, збольшага гэта было зьвязана зь пераездам Рыхарда Круспэ-Бэрнштайна ў Нью-Ёрк і ягонай працай над сольным праектам.
У ліпені 2004 году ўдзельнікі Rammstein упершыню распавялі пра крызу, якая наступіла ў гурце. Яна пачала разьвівацца яшчэ падчас запісу другога альбома, й да трэцяга альбому дасягнуў свайго апаґею. У інтэрвію францускаму часопісу Rock Hard Крыстаф Шнайдэр і Рыхард Круспэ пацьвердзілі чуткі й прызналіся, што прычынай усяму сапраўды быў Рыхард. Не ў меру амбіцыйны гітарыст жадаў кантраляваць кожнае дзеяньне групы, пазбаўляючы астатніх найменшай магчымасьці праявіць ініцыятыву.
Рыхард спытаў музыкаў, ці можа ён заняцца сваім уласным праектам, і тыя далі згоду. Калі Рыхард заняўся ўласным гуртом Emigrate, у астатніх удзельнікаў Rammstein зьявілася больш волі, што паўплывала на запіс чацьвёртага альбома.
Для альбома цалкам было запісана 17 песьняў, але ў выніку ў Reise, Reise ўвайшлі толькі 11[1]. «Перш, чым людзі выключаць музыку, мы лепш самі выключым!» — пракамэнтаваў Олівер Рыдэль. Астатнія 6 трэкаў («Rosenrot», «Wo bist du?», «Mann gegen Mann», «Zerstören», «Ein Lied», «Feuer und Wasser») увайшлі ў альбом Rosenrot, Працоўная назва якога была Reise, Reise vol. 2.
Прасоўваньне
Перад рэлізам альбома некаторыя часопісы выклалі трэк-ліст будучага альбома гурта, аднак у розных часопісаў былі розныя трэк-лісты.
Самотнікі
- «Mein Teil» (26 ліпеня 2004)
- «Amerika» (13 верасьня 2004)
- «Ohne dich» (22 лістапада 2004)
- «Keine Lust» (28 лютага 2005)[1]
Сьпіс кампазыцыяў
«Blackbox recording»
«Blackbox recording» — схаваны (нулёвы) трэк на альбоме, рэальны запіс «чорнае скрыні» (бартавога самапісца) з катастрофы Boeing 747 пад Токіё, у якой з 524 чалавек загінулі 520.
Крыніцы
- ^ а б REISE, REISE [ALBUM] — Афіцыйны сайт гурта (ням.)