Вікінавіны
праект вольных навінаў Фундацыі Вікімэдыі
(Перанакіравана з «Wikinews»)
Вікінаві́ны (па-ангельску: Wikinews) — адчыненае навінавае інтэрнэт-выданьне, якое вядзецца неаплачанымі добраахвотнікамі. Тэхналёгія і прынцыпы напісаньня навінавых артыкулаў у Вікінавінах такія жа, як у іншых выданьнях фунацыі «Вікімэдыя», — некамэрцыйнай арганізацыі, якая падтрымлівае Вікінавіны.
Вікінавіны Wikinews | |
Тып | сайт МэдыяВікі[d] і праект Вікімэдыі |
---|---|
Даступныя мовы | шматмоўны |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Аўтар | грамада Вікімэдыі |
Пачатак працы | 8 лістапада 2004 |
Камэрцыйны? | Не |
Рэгістрацыя | апцыянальна |
Рэйтынг Alexa | 65 929 |
Ліцэнзія | CC BY 2.5[d][1] |
wikinews.org |
Гісторыя
рэдагавацьУ лістападзе 2004 году была запушчаная выпрабавальная вэрсія. У сьнежні 2004 году скончылася бэта-тэставаньне. У гэты жа час быў запушчаны нямецкі разьдзел Вікінавінаў. Са студзеня па сакавік 2005 году былі запушчаныя францускі, гішпанскі, швэдзкі, баўгарскі, польскі, партугальскі, румынскі і украінскі разьдзелы. 1 лістапада 2005 году зьявілася і расейская вэрсія.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікінавіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Siedlecki D. [Wikinews-l The Wikinews Licensure Poll is closed] (анг.) // Wikinews-l — 2005.