Wieś i Zaścianek (па-беларуску: Вёска і Засьценак) — польскі тыднёвік, выдаваны ў 1917—1918 гады Выканаўчым камітэтам Польскай рады Менскай зямлі. Часопіс зьяўляўся органам, які прапагандаваў інтарэсы Рады сярод сялянаў і засьцянковай шляхты, якія жылі на Меншчыне. Яго дэкляраванай мэтай было навучаньне народу думаць і чытаць на-польску, інфармаваць яго наконт палітычнай сытуацыі і распаўсюджваць эканамічны прагрэс. Першы нумар выйшаў у верасьні 1917 году. Чацьвёрты нумар выйшаў 28 студзеня (10 лютага) 1918 году. Дата выданьня апошняга нумару невядомая[1].

Wieś i Zaścianek
Тып штотыднёвік[d] і часопіс
Выдавец Выканаўчы камітэт Польскай рады Менскай зямлі
Заснаваная верасень 1917
Закрытая 1918
Палітыка Польская рада Мінскай зямлі[d]
Мова польская
Штаб-кватэра Менск, Расея
  1. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 60-61.

Літаратура

рэдагаваць
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.

Глядзі таксама

рэдагаваць