VÚB banka

Славацкая група рознічных і камерцыйных банкаў

VÚB banka, раней Všeobecná úverová banka (па-беларуску: Усеагульны крэдытны банк) — камэрцыйны банк у Славаччыне. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Браціславе.

VÚB banka
Выява лягатыпу
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1990
Краіна
Разьмяшчэньне Браціслава, Славаччына
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Intesa Sanpaolo
Цэнтральны офіс VÚB-банку

Мінуўшчына рэдагаваць

Банк заснаваны 1 студзеня 1990 року шляхам вылучэньня зь Дзяржаўнага банку Чэхаславаччыны як асобная фінансавая інстытуцыя па гаспадарчай дзейнасьці. У 1992 быў пераўтвораны ў акцыянэрнае таварыства і выстаўлены на прыватызацыю.

У 2001 року кантрольны пакет акцый банку набыла італьянская фінансавая група «IntesaBci».

Уласьнікі рэдагаваць

  • «Intesa Sanpaolo» — 96,764%
  • фізычныя асобы — 2,534%
  • юрыдычныя асобы — 0,702%

Статутны капітал — 430 819 063 . Колькасьць акцыянэраў на 31 сьнежня 2009 складала 45 742 фізычныя і юрыдычныя асобы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ Konsolidovaná výročná správa 2019 (славац.) — С. 29.
  2. ^ Annual Report 2019 (анг.)