Una Voce
Una Voce ([у́на во́чэ], з лацінскае — «адзіным голасам») — міжнародны рух каталікоў-міранаў за захаваньне і падтрымку літургічных традыцыяў Рымскае Каталіцкае Царквы. Лякальныя арганізацыі сяброў руху зьяднаныя ў Міджнародную Фэдэрацыю Una Voce, якая была заснаваная 8 студзеня 1967.
Мэты руху, згодна Статуту фэдэрацыі
рэдагаваць- У якасьці руху каталікоў-міранаў прадпрымаць дзеяньні дзеля арганічнага аднаўленьня літургіі ў згодзе зь ейнаю прыродаю і з традыцыямі адпаведных абрадаў.
- Забясьпечваць захаваньне (як на практыцы, так і ў царкоўным заканадаўстве) выкарыстаньня традыцыйнае рымскае імшы у тым выглядзе, у якім яна апісаная ў Рымскім Імшале 1962.
- Дамагацца свабоды выкарыстаньня усіх іншых рымскіх літургічных кнігаў, што ўтрымоўваюць больш раннія формы літургічнае дысцыпліны лацінскае традыцыі.
- Забясьпечваць захаваньне й распаўсюджаньне ў Рымскае Каталіцкае Царкве лацінскае мовы і грэгарыянскага сьпеву.
- Спрыяць учыненьню пазатэрытарыяльных парафіяў і (ці) капэлянстваў, якія выкарыстоўваюць толькі літургічныя кнігі ўзору 1962.
- Служыць Царкве, дапамагаючы сябрам руху, а праз іх апостальскае парсрэдства — і ўсім верным Хрыста лепш разумець і паўней удзельнічаць у каталіцкае літургіі.
Прэзыдэнты Міжнароднае Фэдэрацыі Una Voce
рэдагаваць- Эрык дэ Савэнтхэм (з 1967 па 1995)
- Майкл Дэвіс (з 1995 па 2003)
- Ральф Зыбэнбюргер (з 2003 па 2005)
- Фрэдрык Крайтан-Стуарт (з 2005 па 2006)
- Джэк Аастовээн (з 2006 па 2007)
- Леа Дарах (з 2007)