Ма́йкл Тры́гэрн Дэ́віс (па-ангельску: Michael Treharne Davies; 13 сакавіка 193625 верасьня 2004) — брытанскі каталіцкі публіцыст, апалягет традыцыйнага (дарэформеннага) абраду імшы.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў графстве Самэрсэт. Паходзіў з пратэстанцкае сям’і, аднак у дарослым узросьце навярнуўся ў каталіцтва. Пасьля літургічнае рэформы стаў актыўным апалягетам традыцыйнага абраду імшы. У 1995—2003 гадах быў прэзыдэнтам традыцыяналісцкае Міжнароднае Фэдэрацыі Una Voce. Аўтар шэрагу кнігаў, прысьвечаных гісторыі і актуальным пытаньням Каталіцкае Царквы і лацінскае літургіі.