The Bat! — умоўна-бясплатная праграма для працы з электроннай поштай для АС Windows. Распрацоўваецца малдаўскай кампаніяй RITLabs, г. Кішынёў.

The Bat!
Распрацоўка RITLabs
Апошняя вэрсія 8.3 (23 сакавіка 2018 г.; 6 гадоў таму)
АС Windows
Тып паштовы кліент
Ліцэнзія прапрыетарная, умоўна-бясплатная
Афіцыйная старонка RITLabs

На рынку пазыцыянуецца, поруч з Eudora, Pegasus Mail і шэрагам іншых інтэграваных з вэб-браўзэрам кліентаў электроннай пошты, як меней уразьлівая для вірусаў замена для Microsoft Outlook Express.

Праграма мае падтрымку GnuPG.

Магчымасьці

рэдагаваць

Мае шмат магчымасьцяў для сартаваньня лістоў, а таксама валодае сыстэмай для падлучэння дадатковых модуляў пашырэньня (убудоў), прызначаных для абароны ад спаму і вірусаў. Як правіла, убудовы можна загрузіць з сайту распрацоўнікаў падобных модуляў. У праграме ёсць убудаваны дыспэтчар пошты для POP3 сэрвэраў.

Бясьпека

рэдагаваць

Праграма валодае мноствам сродкаў для забесьпячэньня бясьпекі перапіскі. Сярод іх:

  • Абарона паштовай скрыні паролем
  • Шыфраваньне паштовай базы
  • Шыфраваньне і подпіс лістоў з дапамогай S/MIME і OpenPGP
  • Блякаваньне падазроных малюнкаў
  • Ігнараваньне скрыптоў і выконваемых кодаў

Сартаваньне лістоў

рэдагаваць

У The Bat! можна наладзіць аўтаматычную сартаваньне лістоў па зададзеных парамэтрах. Праграма здольная перасартаваць лісты па адпраўніку, адрасату, тэме, тэксту ліста, тэгах, памеры ліста, прыярытэту, даце і іншым парамэтрах. Сярод даступных дзеяньняў — перасоўваньне, капіяваньне, экспарт, друк лістоў, выдаленьне, аўтаадказ, стварэньне нагадваньняў, запуск вонкавага дадатку. Магчыма ствараць агульныя правілы сартаваньня, сапраўдныя для некалькіх паштовых скрынь.

Віртуальныя тэчкі

рэдагаваць

Віртуальныя тэчкі спрашчаюць працу з патокам лістоў. У The Bat! ёсьць магчымасьць стварыць віртуальныя тэчкі і пры дапамозе фільтраў наладзіць адлюстраваньне патрэбных лістоў. Віртуальныя тэчкі ўтрымліваюць ня лісты, а спасылкі на іх. Такім чынам, іх выкарыстаньне дазваляе не марнаваць месца, ствараючы копіі лістоў.

Даступны шаблёны афармленьня лістоў трох узроўняў: для асобнага кантакту, для лістоў, створаных у вызначанай тэчцы, і для лістоў, створаных у пэўным скрыні. У The Bat! ёсьць і хуткія шаблёны, якія дазваляюць ўставіць у ліст фрагмэнты загадзя набранага тэксту. Хуткія шаблёны могуць быць агульнымі для ўсіх скрынь.

Рэзэрвовае капіяваньне

рэдагаваць

Таксама ў The Bat! ёсьць магчымасьць рэзэрвовага капіяваньня лістоў (у агульным рэзэрвовым файле ці ў асобным для кожнага паштовага скрыні) або тэчкі, адраснай кнігі і наладаў па запыце карыстальніка ці ў аўтаматычным рэжыме па раскладзе. Пры гэтым магчымая абарона рэзэрвовай копіі паролем і даданьне камэнтароў.

Правы доступу

рэдагаваць

Для кожнага паштовага скрыні можна ўсталяваць адміністратарскія і прыстасаваныя правы доступу. Адміністратар можа абмежаваць правы звычайнага карыстальніка ў наладзе праграмы і доступу да паштовых скрынях.

Літаратура

рэдагаваць
  • Павел Данилов. The Bat! 3. Практическая работа (рас.). — БХВ-Петербург, 2006. — С. 288. — ISBN 5-94074-149-5
  • Данилов П. П. The Bat! Освой легко и быстро популярную почтовую программу (рас.). — Додэка XXI, 2005. — 192 с. — 1000 ас. — ISBN 5-94120-098-6
  • Алекс Экслер, Михаил Шахов. Энциклопедия The Bat! 2.0 (рас.). — Питер, 2005. — 336 с. — 5000 ас. — ISBN 5-469-00435-X
  • Алекс Экслер. Всё об электронной почте (рас.). — НТ Пресс, 2006. — 304 с. — (Самоучители от Алекса Экслера). — 10 000 ас. — ISBN 5-477-00205-0
  • Кашеваров А. В. Программа электронной почты номер один The Bat! 4. Новейшая версия (+ CD-ROM) (рас.). — Триумф, 2009. — 160 с. — (Технический бестселлер). — 3500 ас. — ISBN 978-5-89392-428-2
  • Дрибас Л. К., Кашеваров А. В. The Bat! 4. Лучшая электронная почта с нуля! (+ CD-ROM) (рас.). — Лучшие Книги, 2009. — 3500 ас. — ISBN 978-5-93673-145-7
  • Топорков С. The Bat! 3.0 (рас.). — ДМК пресс, 2005. — 264 с. — (С компьютером на ты!). — 2000 ас. — ISBN 5-94074-278-5, ISBN 5-94074-149-5

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць