TCP/IP
Набор пратаколаў TCP/IP — набор сеткавых пратаколаў перадачы інфармацыі, ужывальных у сетках, уключаючы сеціва Інтэрнэт. Назва TCP/IP паходзіць з двух найважнейшых пратаколаў сямейства — Transmission Control Protocol (TCP) і Internet Protocol (IP), якія былі распрацаваны і апісаны першымі ў гэтым стандарце. Таксама зрэдку згадваецца як мадэль DOD у сувязі з гістарычным паходжаньнем ад сеціва ARPANET з 1970 гадоў (пад кіраваннем DARPA, Міністэрства абароны ЗША)
Пратаколы працуюць адзін з другім у стэку (па-ангельску: stack, ) — гэта значыць, што пратакол, зьмяшчальны на ўзровень вышэй, працуе «па-над» ніжнім, ужываючы мэханізмы інкапсуляцыі. Напрыклад, пратакол TCP працуе па-над пратаколам IP.
Стэк пратаколаў TCP/IP уключае ў сябе чатыры ўзроўні:
Пратаколы гэтых узроўняў цалкам рэалізуюць функцыйныя магчымасьці мадэлі OSI. На стэку пратаколаў TCP/IP збудавана ўсё ўзаемадзеяньне карыстальнікаў у IP-сетках. Стэк зьяўляецца незалежным ад цялеснага асяроддзя перадачы зьвестак.
Узроўні стэку TCP/IP
рэдагаваць4 | Прыкладны |
напр., HTTP, RTSP, FTP, DNS |
3 | Транспартны | напр., TCP, UDP, SCTP, DCCP (RIP, пратаколы маршрутызацыі, падобныя OSPF, якія працуюць па-над IP, зьяўляюцца часткай сеціўнага ўзроўню) |
2 | Сеціўны | Для TCP/IP гэта IP (дапаможныя пратаколы, накшталт ICMP і IGMP, працуюць па-над IP, але таксама належаць да сеціўнага ўзроўню; пратакол ARP зьяўляецца самастойным дапаможным пратаколам, які працуе па-над канальным узроўнем) |
1 | Канальны | Ethernet, IEEE 802.11 Wireless Ethernet, SLIP, Token Ring, ATM і MPLS, цялеснае асяроддзе і прынцыпы кадаваньня інфармацыі, T1, E1 |