«Strażnica» — самая ўплывовая нелегальная газэта падчас падрыхтоўкі і выбуху паўстаньня 1863—1864 гадоў, выходзіла з 1 жніўня 1861[1] па 22 траўня 1864[2]. Рэдактарамі былі Агатон Гілер, Іяхім Сыч, Аляксандар Краенскі, а наборшчыкам Язэп Шаманскі[3]. Выйшла 45 нумароў. Прытрымлівалася цэнтрыскіх пазыцыяў паміж «белымі» ды «чырвонымі».

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова газэта распаўсюджвалася шляхам перапісваньня ці перадрукоўвалася рознымі шрыфтамі ў розных друкарнях. Пазьней у газэты зьявілася ўласная друкарня на вуліцы Хмельнай. Друк газэты быў аднабаковы, рознафарматны. У нумарах з 3 па 6 за 1861 над загалоўкам зьяўляецца выява арла з крыжом і пальмавай веткай у кіпцюрах, а ў нумарах з 7 па 10 за 1861 — выява арла і Пагоні.

Газэта была скіравана на сярэдні кляс грамадзтва (мяшчанаў, гандляроў, рамесьнікаў), рэгулярна чыталася сярод паўстанцаў. Былі адрэзаны ад уплыву на сялянаў з-за празьмернай папулярнасьці «чырвоных» ды ўласных цэнтрысцкіх пазыцыяў. Газэта пісалася простай гутарковай мовай. Першыя нумары сьведчаць пра адсутнасьць літаратурнай карэктуры.

Газэта заклікала да ўзброенага супрацьстаяньня расейскім войскам, прапаноўвала ствараць паўстанцкія суполкі. З чэрвеня 1862 рэдактары газэты Агатон Гілер і Іяхім Сыч сталі сябрамі Цэнтральнага нацыянальнага камітэту, які зрабіў газэту паўафіцыйным друкаваным органам «чырвоных».

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць