Span

нарвэскі рок-гурт

SPAN (па-беларуску: Спан) — нарвэскі рок-гурт.

SPAN
Гады 2002—2005
Месца ўтварэньня Нарвэгія
Жанр рок
Выдавец Island
Johnny Nowhere / Mercury
Зьвязаныя праекты Explicit Lyrics
Squid
Удзельнікі Ярле Бэрнгафт
Фрыт’ёф Нільсэн
Фрэдрык Валюмрэд
Кім Нордбэк
Былыя ўдзельнікі Вэмунд Стаўнэс

Мінуўшчына

рэдагаваць

«SPAN» утвораны ў 2002 року пасьля распаду Explicit Lyrics і Squid. У першы склад увайшлі Ярле Бэрнгафт (сьпеў, гітара), Фрыт’ёф Нільсэн (гітара), Вэмунд Стаўнэс (бас) і Фрэдрык Валюмрэд (бубны). У 2003 року замест Вэмунда Стаўнэса прыйшоў Кім Нордбэк.

У 2002—2004 роках SPAN выступаў у Вялікабрытаніі і Нарвэгіі, а таксама непрацяглы час у ЗША. У 2004 выйшаў дэбютны альбом «Mass Distraction».

У 2005 року выйшаў другі альбом «Vs. Time». У жніўні 2005 SPAN аьвясьціў, што вырашылі ўзяць перапынак. Узнаўленьня не адбылося. Саліст Ярле Бэрнгафт заняўся сольнай кар’ерай; гітарыст Ёф Нільсэн, басіст Кім Нордбэк і бубнач Фрэдрык Валюмрэд заснавалі цяжэйшы гурт «Dog Almighty», але ён не здабыў ранейшай папулярнасьці. Пасьля сыходу з «Dog Almighty» саліста Сындры гурт распаўся.

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Ярле Бэрнгафт: сьпеў, гітара
  • Фрыт’ёф «Ёф» Нільсэн: гітара, бэк-вакал
  • Кім Нордбэк: бас, бэк-вакал
  • Фрэдрык Валюмрэд: бубны, бэк-вакал
  • Вэмунд «Вэс» Стаўнэс: бас, бэк-вакал

Дыскаграфія

рэдагаваць
Падрабязнасьці Максымальныя пазыцыі
НАР
[1]
Mass Distraction
  • Рок выхаду: 2003
  • Выдавец: Island Records
5
Vs. Time
  • Рок выхаду: 2005
  • Выдавец: Johnny Nowhere / Universal / Mercury
4

Самотнікі

рэдагаваць
Рок Назва Максымальныя пазыцыі Альбом
НАР
[1]
2001 «Missing in Stereo» Mass Distraction
2002 «On My Way Down»
b/w «Stuck In The Middle»
«Baby’s Come Back»
2003 «Papa»
«Found»
b/w «Crash & Burn» and «Mental Surgery»
14
2004 «Don’t Think the Way They Do»
b/w «Odour Eleven» or «Dive Motherf*cker»
11
«Stay As You Are»
2005 «Cut Like Diamonds» 2 Vs. Time
«The Outside»
  1. ^ а б Discography Span (анг.) norwegiancharts.com. Hung Medien. Праверана 8 ліпеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць