SP Kava
SP Kava (сапраўднае імя — Юрась Касьцень; 27 сьнежня 1989, Вялейка, БССР, СССР) — беларускамоўны рэп-выканаўца. Адзін з заснавальнікаў і былы ўдзельнік гурту PANaNieba.
SP Kava | |
Юрась Касьцень | |
скрайні зьлева | |
Дата нараджэньня | 27 сьнежня 1989 (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Вялейка, БССР, СССР |
Занятак | музыка |
Сябра ў | PANaNieba |
Жанры | гіп-гоп |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 27 сьнежня 1989 року ў Вялейцы, працяглы час жыў у Менску.
Адзін з заснавальнікаў гурту PANaNieba.
Уласную дзейнасьць у якасьці сольнага выканаўцы SP Kava прадэманстраваў, калі запісаў некалькі твораў па матывах гітоў Neuro Dubel i Akute.
У чэрвені 2013 прэзэнтаваў дэбютны ЕР «Што табе сніцца»[1]. У тым жа годзе быў намінаваны на прэмію «Героі року 2013» па вэрсіі Tuzin.fm[2]. Па задуме SP Kava, праз усе песьні EP прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, што зьбягае ад рэальнасьці ў сьвет падсьвядомасьці.
28 студзеня 2015 — новы рэліз «яМы». У міні-альбом увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песняры». SP Kava шукае ня толькі свой уласны гук, але яшчэ й сэнсы па жыцьці.
Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаванне плюс самакапанне, а можа нават самазакопванне. У такім разе і атрымліваюцца «яМы» | ||
SP Kava вылучаецца на беларускай рэп-сцэне тым, што не працуе па звыклай схэме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё, адрознае гучаньне.
Дыскаґрафія
рэдагавацьМіні-альбомы
рэдагавацьЗборнікі
рэдагаваць- Re:Песняры (2014), трэк «Думалі»