Porchy (сапраўднае імя Дарыё Віейра, нар. 22 лютага 1989, Лісабон, Партуґалія) — лёнданскі саўнд-прадусар, рэпэр ды сьпявак партуґальскага паходжаньня.

Porchy
Дарыё Віейра
Дата нараджэньня 22 лютага 1989 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Лісабон, Партуґалія
Прафэсія музыка, саўнд-прадусар, гіп-гоп-выканаўца, аўтар тэкстоў
Гады дзейнасьці 2011 — дагэтуль
Жанры гіп-гоп, рэп, трып-гоп, ґрайм
Інструмэнты сэмплер
Псэўданімы Porchy, Neptune
Гурты KULTIZDAT, Booking Mashine
Сайт kingporchy.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дарыё Віейра нарадзіўся 22 лютага 1989 року ў Лісабоне, дзе пражыў 10 рокаў. У старэйшай школе атрымаў мянушку «Porchy» (Партуґалец), што спачатку не падабалася будучаму МС. Потым менавіта гэтае імя прыжылося і стала ягоным псэўданімам.


  Так мяне пачалі зваць у старэйшай школе. Спачатку я гэта трываць не мог. Казаў: «Якога беса? Мяне клічуць Дарыё, клічце мяне Дарыё!». А дзецюкі ў адказ: «Неа, цяпер ты Porchy». Па заканчэньні школы вырашыў: «Ведаеце, што? Я ўжо адклікаюся, калі мяне клічуць „Porchy“, так што, пэўна, пакіну гэтае імя і тым самым ператвару штось нэґатыўнае ў нешта канструктыўнае»  

—Porchy, Дарыё для The Flow

У 2000 годзе разам з бацькамі пераехаў у Вялікабрытанію, Лёндан, дзе мешкаў паўроку. Пасьля сям’я Дарыё зьмяніла некалькі мястэчкаў, перш чым асела ў Іпсўічы. У веку 16-22 рокаў музыка быў зьвязаны з крыміналам, знаходзячыся ў цяжкім матэрыяльным стане.


  Я быў дылерам. І займаўся гэтым, бо быў на мялізьне, бо не было іншага выбару. Гэта было ня для іміджу. Цяпер шмат дзецюкоў ганарацца ў сваіх тэкстах, маўляў, рабіў гэта, рабіў тое. Асабліва ў Расеі! Тут ледзь ня ўсе рэпэры „вулічныя“, але я штось нікога не бачыў на вуліцах.  

—Porchy, [1]

У школе пазнаёміўся з Jerome Da Chef (цяпер анґельскім гіп-гоп выканаўцам), які, паводле Porchy, і навучыў яго рэпаваць.

У сувязі зь сямейнымі абставінамі, Дарыё вырашыўся на зьмены ў сваім жыцьці. Зьехаўшы ў Лёндан, ён паступіў ва ўнівэрсытэт (University of West London (колішні Thames Valley University (TVU)) на курс рэжысуры, дзе пазнаёміўся з музыкам Markul’ам[2]. Той, у сваю чаргу, пазнаёміў рэпэра з Аксыміронам, супрацу зь якім музыка працягвае й дагэтуль.


  Марк ужо тады казаў, што ў гэтага фацэта выключныя тэксты, і мне варта зь ім папрацаваць. Я вырашыў, што трэба сустрэцца, калі ён вернецца ў Лёндан у кастрычніку. Неўзабаве пасьля гэтага я натыкаюся ў сеткі на тыя відэа, якія выкладваў Рома Жыган. І тут я такі: „Ну нахвіг! З такім я не працавацьму!“. Ну ты разумееш, то быў наогул другі раз у жыцьці, калі я пачуў ягонае імя. Трэцім разам пачуў яго імя, калі ўжо пазнаёміўся зь ім асабіста. Гэты дзяцюк прыходзіць да мяне дадому апранутым як валацуга: падраныя „вансы“, доўгая зялёная курта. Ён быў як брыдота. І гэты хлопец, прыйшоўшы да мяне дадому, спаліў трыццаць цыґаркаў за дзьве гадзіны. Мы зь ім сядзелі ў маленькім пакойчыку, дзе я пісаў біт на найгоршым у сьвеце компе, на якім быў усталяваны найгоршы ў сьвеце Fruity Loops, што заміраў кожныя дзьве сэкунды. Комп яшчэ і шумеў, як лятак! А гэты Оксі паліць і паліць, паліць і, курва, паліць. Сіджу й думаю: „Ды што гэта наогул за тып? Зараз мне хату пракапцеліць!“ Я, вядома, там таксама пыхкаў, але гэта і побач не стаяла з тым, як паліў ён. Я запомніў, як ён пытаўся ў Марка расейскаю пра мяне: „Гэты хлопец што, chillout-біты нейкія піша?“ Я не зразумеў тады сэнс пытаньня, але схапіў пра chillout-біты і мяне гэта тады ўзвар’явала.  

—Porchy, [1]

У 2012 годзе Porchy далучыўся да імпрэзы Green Park[3], а ўжо ў лютым 2013 зьдзяйсьціў свой першы візыт у Расею, што стала для артыста сапраўдным адкрыцьцём.

Творчая дзейнасьць

рэдагаваць

Супраца з Oxxxymiron’ам

рэдагаваць

З 2011 року Porchy шчыльна супрацоўнічае з Аксыміронам. Так, пасьля 2011 року за інструмэнталы кожнага новага трэку Мірона адказвае менавіта Porchy. Першымі працамі музыкі, спрадусаванымі пасьля знаёмства зь пецярбурскім рэпэрам, сталі біты да промароліку «27.2.12»[4] і трэку «Неваляшка»[5]. Першым сумесным трэкам Porchy і Oxxxymiron’а стаў «XXX SHOP»[6], якім было адзначанае адкрыцьцё інтэрнэт-крамы «Oxxxyshop».

Увосень 2015 Аксыміронам быў выпушчаны другі сольны альбом «Горгород», спрадусаваны Дарыё.

Улетку 2016 разам з с Аксыміронам Porchy прыняў удзел у музычным фэсьце Пикник «Афиши».

Супраца з замежнымі выканаўцамі

рэдагаваць

Прадусаваў для брытанскіх зоркаў ґрайму (P-Money, Ghetts, Shystie) ды электронікі (Maxim з The Prodigy), польскага рэпэра Popek’а.

Працаваў з Chronz, Rival, Rafroman, Nee-Hi, Kaze Beats, Dope x Broke, Jerome Da Chef, Sane Beats, Jimbo Barry, Zeph Ellis (Dot Rotten), Sillins Beats, Jaime Menezes, SickDrumz, Ameriqa, Loqiemean, Жак-Энтони, ЛСП, ATL, Markul, Obladaet, ОХРА, stereoRYZE, I1, Bumble Beezy, Illumate, Alphavite, PLC.

Сольная кар’ера

рэдагаваць

Porchy складаецца ў канцэртным аґенцтве Booking Machine і творчым аб’яднаньні KULTIZDAT.

У 2013 годзе Porchy апублікаваў свой першы сольны трэк «Stay There», выпуск якога дараваў слухачам надзею на наступныя рэлізы. Потым быў прадстаўлены кліп на згаданы трэк, зьняты ў розных местах і краінах[7] камандаю Cuts and Scratches.

У 2016 годзе адбыўся рэліз мікстэйпу на лэйбле Kultizdat «King Midas»[8][9]. А таксама кліп на трэк «King Midas»[10].

18 сьнежня 2016 року стаў адмысловым госьцем на канцэрце Rap.ru «The Game».

У студзені 2017 року выйшаў дэбютны кліп сайд-праекту Porchy «Hurt Enough»[11] . Neptune — пад гэтым псэўданімам Дарыё распрацоўвае свой новы стыль, заснаваны на нізкім вакале.

У лютым 2017 року выступіў з DJ-сэтам і лайвам (жывым выступам) на канцэрце амэрыканскага гіп-гоп выканаўцы Waka Flocka Flame ў Екацярынбургу, а таксама на канцэрце Rick Ross’а ў Маскве.

14 лютага 2017 адбыўся рэліз супольнага альбому Porchy ды Ameriqa «TH3 Hook»[12][13], які зрабіў сапраўдны фурор на расейскай гіп-гоп прасторы і за мяжою.

9 чэрвеня 2017 Porchy стаў адным з рэпэраў, якія выступілі на кіеўскім канцэрце «Urban Vibes».

11 студзеня 2019 у выканаўца выйшаў сольны альбом пад назваю «THE FALL». На альбоме ў якасьці гасьцей былі заўважаныя British Rich, Komet, Oxxxymiron, Markul, IDAN, Ameriqa ды Cianna Blaze. Таксама неўзабаве музыка плянуе анансаваць свой сольны тур.

За апошнія некалькі рокаў Porchy стаў ня проста «кампаньёнам Аксымірона», а досыць самастойным у музычным пляне артыстам, імкліва набіраючым уласную аўдыторыю. Дарыё цікавы кіроўным рэп-супольнасьцям, запрашаецца адмысловым госьцем на розныя музычныя фэсты, выпускае якасны матэрыял і спыняцца не зьбіраецца.

Дыскаґрафія

рэдагаваць
  • 2019 — The Fall

Калябарацыі

рэдагаваць
  • 2017 — TH3 Hook (Porchy & Ameriqa)

Мікстэйпы

рэдагаваць
  • 2016 — King Midas

Відэакліпы

рэдагаваць
  • 2013 — «Stay There»
  • 2016 — «King Midas»
  • 2017 — «Hurt Enough» (Neptune)
  • 2018 — «Savages and Badits»
  • 2018 — «KONSTRUKT»

Канцэртныя туры

рэдагаваць
  • 2018 — THE CALM BEFORE THE TOUR
  • 2013 — «Долгий путь домой Tour»
  • 2014 — «арХХХеология Tour»
  • 2015 — «Город под подошвой Tour»
  • 2016 — Takeover Tour
  • 2016 — Back to Europe
  • 2016 — Takeover Tour 2
  • 2017 — IMPERIVM (стадыённы тур)
  • 2019 — KONSTRUKT
  1. ^ а б Porchy и Oxxxymiron: "Больше, чем семья". Часть 1. the-flow.ru. Праверана 2017-08-23 г.
  2. ^ MARKUL. vk.com. Праверана 2017-08-23 г.
  3. ^ Green Park Gang [GPG]. vk.com. Праверана 2017-08-23 г.
  4. ^ oxxxymironofficial (2011-12-25) 27.2.12 Праверана 2017-08-29 г.
  5. ^ oxxxymironofficial (2015-07-09) Oxxxymiron - Неваляшка (Неизданное видео, 2012) Праверана 2017-08-29 г.
  6. ^ oxxxymironofficial (2013-03-21) XXX SHOP (Oxxxymiron, Chronz, Porchy) Праверана 2017-08-29 г.
  7. ^ cutsandscratches (2013-08-02) Porchy - Stay There Праверана 2017-08-29 г.
  8. ^ ​Porchy «King Midas». rap.ru. Праверана 2017-8-26 г.
  9. ^ МУЗЫКА - Рифмы и биты: микстейпы апреля - Звуки.Ру. zvuki.ru. Праверана 2017-8-26 г.
  10. ^ Crystal Vision (2016-03-03) Porchy - King Midas Праверана 2017-08-30 г.
  11. ^ Porchy Vieira (2017-01-01) Neptune ft Jerome Da Chef - Hurt Enough (Official Video) Праверана 2017-08-30 г.
  12. ^ Wall. vk.com. Праверана 2017-08-30 г.
  13. ^ Wall. vk.com. Праверана 2017-08-30 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць