Pipistrel — славенскі вытворца лёгкіх самалётаў, створаны ў 1989 годзе[1] Іва Баскаролем і базуецца ў Айдаўшчыне. Акрамя аб’ектаў У Айдаўшчыне ў Славеніі ў кампаніі маецца прамысловыя аб’екты ў італьянскай Гарыцыі[2][3]. Да сакавіка 2019 году Піпістрэль выпусціў больш за 2 тысячы самалётаў[4].

Pipistrel
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю[d]
Заснаваная 1987
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна аэракасьмічнае прадпрыемства[d]
Прадукцыя паветранае судна
Лік супрацоўнікаў
  • 55 чал.

Першапачаткова Піпістрэль вырабляў толькі дэльтапляны, распрацаваныя Іва Баскаролем, які з купкай сваіх сяброў вырабляў экспэрымэнтальныя звышлёгкія дэльталёты на прыватным прадпрыемстве, пачынаючы зь сярэдзіны 1980-х гадоў[5]. Першы сэрыйны звышлёгкі дэльталёт Basic быў створаны ў 1989 годзе, таму кампанія лічыць гэта афіцыйным пачаткам сваё дзейнасьці, не зважаючы на тое, што першыя згадкі маркі зьявіліся ў 1987 годзе. За першыя дзесяць гадоў працы кампанія экспартавала тавараў у больш чым 30 краінаў Эўропы і Афрыкі. Вытворчасьць дэльталётаў была спыненая ў пачатку 2000-х гадоў[6].

У сярэдзіне 1990-х гадох калі кампазытныя матэрыялы сталі выкарыстоўвацца шырэй, кампанія перайшла ад вытворчасьці электрадэльтаплянаў да звышлёгкіх самалётаў, якія нагадваюць поўнапамерныя самалёты. Адна з раньніх мадэляў, Sinus, была першым сэрыйным таварам кампаніі[7].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць