Pentium III
Pentium III — шэраг 32-бітных настольных і мабільных працэсараў «Інтэл» пад архітэктуру x86, заснаваных на мікраархітэктуры P6, прадстаўленай публіцы 26 лютага 1999 году. Першыя працэсары новай лінейкі былі даволі падобныя да папярэдніка Pentium II. Найбольш заўважнай адменай новых працэсараў зьяўлялася даданьне падтрымкі набору камандаў SSE (які дазваляў паскорыць выкананьне апэрацыяў над лікамі зь нефіксаванай коскай і паралельныя вылічэньні). Таксама працэсары Pentium III адзначыліся тым, што мелі праграмны ўнікальны ідэнтыфікатар працэсара, паводле якога можна было ідэнтыфікаваць карыстальніка. Пазьней з-за магчымасьці чытаць гэты ідэнтыфікатар з аддаленага кампутара «Інтэл» адмовіўся ад гэтай уласьцівасьці.
Ядры працэсараў
рэдагавацьПадобна Pentium II, трэцяя лінейка працэсараў «Інтэл» таксама мела палегчаную і магутнейшую вэрсіі: Celeron і Xeon (для сэрвэраў і працоўных станцыяў) адпаведна. Пазьней на зьмену Pentium III прыйшоў Pentium 4, але ядро Tualatin таксама дало рады ў мабільнай лінейцы працэсараў Pentium M. Менавіта ад працэсараў Pentium M, а не ад Pentium 4, узяла свой пачатак новая лінейка энэргаэфэктыўных працэсараў на базе мікраархітэктуры Core: Core 2, Pentium Dual-Core і Xeon.
Сямейства працэсараў Intel Pentium III | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўнае лёга | Мабільнае лёга | Настольны кампутар | ||
Кодавае імя | Ядро | Дата выпуску | ||
Katmai Coppermine Coppermine T Tualatin |
(250 nm) (180 nm) (180 nm) (130 nm) |
травень 1999 сакавік 2000 жнівень 2000 красавік 2001 | ||
Сьпіс мікрапрацэсараў Intel Pentium III |
Katmai
рэдагавацьCoppermine
рэдагавацьCoppermine T
рэдагавацьTualatin
рэдагавацьПраблемы зь бясьпекай
рэдагавацьPentium III былі першымі працэсарамі, якія мелі ўласны сэрыйны нумар («сэрыйны нумар працэсара», па-ангельску: PSN, Processor Serial Number). Ён быў унікальным, і яго можна было лёгка прачытаць, дзякуючы адмысловым інструкцыям CPUID (калі толькі гэтая магчымасьць не была адключаная ў BIOS).
29 лістапада 1999 году камітэт Science and Technology Options Assessment пры Эўрапарлямэнце зрабіў справаздачу, датычную спосабаў сачэньня з выкарыстаньнем электронных сродкаў, і запытаў у чальцоў камітэту ў парлямэнце зрабіць прававую адзнаку і прапанаваў прыняць меры, каб «перадухіліць усталяваньне гэтых працэсараў на кампутары эўрапейскіх грамадзянаў».[1]
«Інтэл» пазьней вырашыў адмовіцца ад гэтай функцыі, і ў працэсарах Pentium III зь ядром Tualatin PSN ужо не было. Не зьявілася гэтая функцыя ні ў Pentium 4, ні ў Pentium M. Адсутнічае яна і ў сучасных працэсарах «Інтэл x86».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mary Lisbeth D'Amico (29 лістапада 1999) Advisory group asks EU to consider Pentium III ban (анг.) CNN