Ossian Studios

канадзкі вытворца відэагульняў

Ossian Studios Inc. — кампанія, якая займаецца вытворчасьцю кампутарных ролевых гульняў і дадаткаў для гульняў Neverwinter Nights і Neverwinter Nights 2.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне кампаніі

рэдагаваць

Кампанія Ossian Studios была заснаваная ў 2003 годзе Аланам Мірандам і яго жонкай Элізабэт Стар. Кампанія названая ў гонар легендарнага кельцкага барда-воіна Осіяна, які распавядаў пра вялікія прыгоды і падарожнічаў па воінскім раі, дзе воіны балявалі, біліся і паміралі, каб на наступны дзень зноў адрадзіцца, баляваць і ваяваць вечна.

Алан Міранда

рэдагаваць

Алан Міранда — былы прадусар кампаніі BioWare, які прадусаваў Baldur's Gate II: Throne of Bhaal і дапамагаў прадусаваць Neverwinter Nights. Да пачатку працы на BioWare ён быў дызайнэрам ў кампаніі Relic Entertainment, дзе працаваў над гульнявой мэханікай і ўзроўнямі да RTS Impossible Creatures. На дадзены момант ён прадусуе ўсе гульні, якія выпускаюцца кампаніяй Ossian Studios. Алан валодае дыплёмам бакаляўра эканомікі ўнівэрсытэту Брытанскай Калюмбіі і дыплёмам па праграмаваньні двух- і трохвымерных кампутарных гульняў Школы дастасоўнай кампутарнай графікі DigiPen.

Darkness over Daggerford

рэдагаваць

Darkness over Daggerford — модуль для Neverwinter Nights, дзеяньне якога разгортваецца ў сусьвеце Forgotten Realms. Модуль дадае ў гульню новую сыстэму сусьветнай мапы з выпадковымі сустрэчамі, замак для гульца, пяць новых музычных трэкаў і многае іншае.

Часопіс Computer Games Magazine у ​​сваім аглядзе даў гульні бліскучую ацэнку[1].

Mysteries of Westgate

рэдагаваць

Mysteries of Westgate — дадатак (adventure pack) для гульні Neverwinter Nights 2. Геймплэй гульні не зьяўляецца лінейным і разьлічаны на 15 гадзінаў гульні. Дадатак дадае ў гульню новых монстраў, музыку і іншыя элемэнты, якія могуць быць выкарыстаныя гульцамі для стварэньня ўласных узроўняў. Дзеяньне разгортваецца ў фэнтэзійным сьвеце Forgotten Realms.

Гульня атрымала станоўчыя водгукі ад часопісаў PC Gamer Magazine і Games for Windows Magazine[2][3].

The Shadow Sun — ролевая гульня для iPhone і iPod touch, якая знаходзіцца ў распрацоўцы, дзеяньне якой разгортваецца ў аднайменным сусьвеце. У адрозьненьне ад папярэдніх работ студыі, гульня ніяк не зьвязаная ні з ролевай сыстэмай Dungeon & Dragons, ні зь сьветам Forgotten Realms. Выхад гульні быў заплянаваны на восень 2011 году[4].

  1. ^ Computer Games Magazine, лістапад 2006 г.
  2. ^ PC Gamer Magazine, травень 2008 г. і лістапад 2008 г.
  3. ^ Games for Windows Magazine красавік/травень 2008 г.
  4. ^ TSS In Fall 2011 (анг.)

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць