Opel Blitz (па-нямецку: Blitz маланка) — нямецкі грузавы аўтамабіль, раньнія мадэлі якога актыўна выкарыстоўваліся вэрмахтам у Другой сусьветнай вайне.

1930 Opel Blitz
1937 Opel Blitz
1952-1960 Opel Blitz
1965-1975 Opel Blitz

Існавала некалькі пакаленьняў, якія моцна адрозьніваліся дызайнам і канструкцыяю:

  • 1930—1954 гг.
  • 1952—1960 гг.
  • 1960—1965 гг.
  • 1965—1975 гг.

На тэрыторыі СССР вядомыя практычна толькі аўтамабілі першага пакаленьня ў мадэрнізаваным варыянце (пасьля 1937 году), з прычыны шырокага выкарыстаньня іх у вэрмахце, у тым ліку і на Ўсходнім фронце, і наяўнасьці ў свой час значных колькасьцяў трафэйных асобнікаў; пазьнейшыя мадэлі ж у СССР ніколі не пастаўляліся.

Гісторыя

рэдагаваць

Вытворчасьць гэтых аўтамабіляў была распачата ў красавіку 1937 году й працягвалася да 1944. Магчыма, гэты грузавік стаў самым выпусканым у Нямеччыне. За гады вытворчасьці прамысловасьцю Трэцяга райху было выраблена 82356 грузавікоў гэтае маркі. Opel Blitz выпускаўся ў двух варыянтах:

  • Opel Blitz 3.6-36
  • Opel Blitz 3.6-36S (індэкс «S» — азначае стандартнае заднепрывадное шасі)

Ужываньне

рэдагаваць

Opel Blitz шырока ўжываўся вэрмахтам, бо нямецкае войска рабіла стаўку менавіта на колавую тэхніку. На забесьпячэньне толькі пяхотнае дывізіі патрабавалася каля 500 такіх машынаў, а матарызаваныя і лёгкія дывізіі мелі патрэбу ў 1600—1800 аўтамабілях. На базе гэтага аўтамабіля былю створаны адмысловыя аўтамабілі: машына мэдыцынскае службы, машына службы сувязі і іншыя.

 
Зборачны канвеер Opel Blitz у Брандэнбурге, 1936
  • Краіна-вытворца: Нямеччына
  • Пачатак вытворчасьці: 1937 год
  • Канец вытворчасьці: 1944 год
  • Усяго выраблена: 82356 адзінкаў
  • Маса: 5,8 т
  • Грузападымальнасьць: 3 т
  • Экіпаж: 1 чалавек
  • Вышыня: 2025 м
  • Шырыня: 2265 м
  • Даўжыня: 6105 м
  • Рухавік: Opel
  • Магутнасьць: 75 л.з.
  • Тып рухавіка: Бэнзінавы,4х тактны,6 цыліндравы,V-вобразны
  • Тып КПП : Мэханічная, 5 ступеністая
  • Хуткасьць па шашы: 90 км/г
  • Запас ходу па шашы: 320 км
  • Па бездаражы: 230 км

  Opel Blitzсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Варыянты машынаў на базе Opel Blitz

рэдагаваць

Падчас вайны на базе Opel Blitz была створана вялікая колькасьць адмысловых шасі, сярод які варта вылучыць шматфункцыянальныя фургоны, палівазапраўшчыкі, аўтобусы і інжынэрную тэхніку

Адмысловыя фургоны

рэдагаваць
  • Kfz. 305/1 аўтамабіль тэлеграфнае сувязі
  • Kfz. 305/2 аўтамабіль тэлеграфнае сувязі
  • Kfz. 305/3 аўтамабіль тэлетайпнае сувязі
  • Kfz. 305/9 аўтамабіль тэлетайпнае сувязі
  • Kfz. 305/10 з узмоцненаю тэлефоннаю лініяю
  • Kfz. 305/11 аўтамабіль праверкі тэлефоннае лініі
  • Kfz. 305/15 мабільны радыёперадавальнік
  • Kfz. 305/16 аўтамабіль радыёсувязі
  • Kfz. 305/20 аўтамабіль радыёсувязі
  • Kfz. 305/21 аўтамабіль радыёлакацыі
  • Kfz. 305/22 аўтамабіль радыёпэленгацыі
  • Kfz. 305/23 мабільны радыёпрымач
  • Kfz. 305/25 радыёмачта
  • Kfz. 305/26 радыёзонд
  • Kfz. 305/27 радыёзонд
  • Kfz. 305/29 ліхтар і маркеры кірунку
  • Kfz. 305/33 ліхтар і маркеры кірунку
  • Kfz. 305/39 камандны пункт
  • Kfz. 305/41 каліброўка прыладаў
  • Kfz. 305/42 тэставаньне радыёсувязі
  • Kfz. 305/43 барацьба зь перашкодамі
  • Kfz. 305/44 барацьба зь перашкодамі
  • Kfz. 305/60 тэставаньне бартавых прыбораў
  • Kfz. 305/62 кансэрвацыя плёнёра
  • Kfz. 305/63 кансэрвацыя плёнёра
  • Kfz. 305/64 кансэрвацыя рухавіка
  • Kfz. 305/65 мэтэаралёгія
  • Kfz. 305/66 мэтэаралёгія
  • Kfz. 305/67 рамонт рухавіка
  • Kfz. 305/68 рамонт рухавіка
  • Kfz. 305/69 выпрабаваньне рулявога кіраваньня
  • Kfz. 305/70 склад парашутаў
  • Kfz. 305/73 камандзірская машына
  • Kfz. 305/74 бюро
  • Kfz. 305/75 распранальня
  • Kfz. 305/76 амбулаторыя
  • Kfz. 305/77 буфэт
  • Kfz. 305/78 кухня з электраплітою
  • Kfz. 305/80 кансэрвацыя ўзбраеньня
  • Kfz. 305/83 рамонт аэрадромных машынаў
  • Kfz. 305/84 склад запасных часткаў
  • Kfz. 305/85 праверка ціску алівы
  • Kfz. 305/86 зубалячэбны кабінэт
  • Kfz. 305/87 зубалячэбны кабінэт
  • Kfz. 305/88 рэнтгенаўскі кабінэт
  • Kfz. 305/89 рэнтгенаўскі кабінэт
  • Kfz. 305/90 фоталябараторыя
  • Kfz. 305/91 фоталябараторыя
  • Kfz. 305/93 пункт ачысткі вады
  • Kfz. 305/95 пункт ачысткі вады
  • Kfz. 305/96 пункт зьмякчэньня вады
  • Kfz. 305/98 абслугоўваньне і кансэрвацыя кісьляроднага абсталаваньня
  • Kfz. 305/99 кансэрвацыя кіслроднага абсталяваньня
  • Kfz. 305/100 радыёлакацыйная навігацыя
  • Kfz. 305/101 радыёлакацыйная наавігацыя
  • Kfz. 305/105 майстэрня, мантажная, зварачная
  • Kfz. 305/106 майстэрня, сьлясарня, гідраўлічная
  • Kfz. 305/107 мэханічная майстэрня
  • Kfz. 305/108 электрамайстэрня
  • Kfz. 305/109 мэханічная майстэрня
  • Kfz. 305/111 мэханічная майстэрня
  • Kfz. 305/112 мантажная майстэрня
  • Kfz. 305/113 мантажная майстэрня
  • Kfz. 305/115 сталярна-плотніцкая майстэрня
  • Kfz. 305/117 кавальская майстэрня
  • Kfz. 305/118 аўтамэханічная майстэрня
  • Kfz. 305/120 аўтобус для перавозкі працоўных
  • Kfz. 305/122 машына абясшкоджваньня і дэактывацыі
  • Kfz. 305/123 машына абясшкоджваньня і дэактывацыі
  • Kfz. 305/124 паветраны кампрэсар
  • Kfz. 305/125 машына абслугоўваньня самалётаў
  • Kfz. 305/126 пускач
  • Kfz. 305/128 пажарная помпа
  • Kfz. 305/130 майстэрня па абслугоўваньні ракетнага ўзбраеньня
  • Kfz. 305/131 майстэрня па абслугоўваньні авіяцыйнага ўзбраеньня
  • Kfz. 305/135 майстэрня па абслугоўваньні мэханічнае тэхнікі
  • Kfz. 305/136 майстэрня па абслугоўваньні рухавікоў
  • Kfz. 305/137 майстэрня па абслугоўваньні плянёраў самалётаў

Opel Blitz у гульнях

рэдагаваць

Грузавік Opel Blitz фігуруе ў шматлікіх кампутарных гульнях:

Гульня Іл-2: Штурмавік — Opel Blitz фігуруе як асноўны грузавы транспартны сродак войска. Тут скарыстаны 4 варыянты гэтае машыны: грузавы аўтамабіль, авіяцыйны палівазапраўшчык (мадэль 3.6-36) і аўтамабілі мэдыцынскае службы і службы сувязі (мадэль 3.6-36S).

Сэрыя гульняў У тыле ворагу 2 — аўтамабіль мае ролю асноўнага грузавіка забесьпячэньня войска. У гульні маюцца такія мадыфікацыі як Opel Blitz для перавозкі людзей, Opel Blitz забесьпячэньні, Opel Blitz інжынэрны, Opel Blitz мэдыцынскі, Opel Blitz запраўшчык.

Гульня Sniper Elite — Opel Blitz фігуруе ў гульні як перасоўны сродак НСАР.

Сэрыя гульняў Call of duty — Opel Blitz зьяўляецца асноўным грузавіком нямецкага войска.

Гульня Medal of Honor: Allied assault — грузавік мае ролю асноўнага нямецкага грузавіка, а ў некалькіх місіях гулец нават езьдзіць на ім.

Гульня Resident Evil 4 — старыя ржавыя Opel Blitz зьяўляюцца ў гульні тры разу: першы раз у сюжэтным роліку, другі раз як транспарт Ганадо ў вёсцы, а трэці раз Opel Blitz пераўтвораны ў гантрак зьяўляецца на высьпе, дзе яго выкарыстоўваюць заражаны марпехі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць