Nouvelle Vague (Нувэль Ваґ) — францускі музычны калектыў пад кіраўніцтвам Марка Калена і Аліўе Лібо. Назва гурта зьяўляецца гульнёй словаў, якая адлюстроўвае стаўленне калектыву як да стылю боса-нова (партугальскі пераклад назвы, азначае «новая тэндэнцыя»), так і да францускага мастацтва (гаворка ідзе пра новую хвалю ў францускім кіно 1960-х гадоў).

Песьні гурта — гэта кавэр-вэрсіі папулярных панк-рок, постпанк і нью-ўэйв кампазыцый, аранжыраваныя ў стылі боса-нова. Для выкананьня песень запрашаюць розных сьпявачак. Сьпявачкі, якія супрацоўнічаюць з гуртом (Anaïs Croze, Camille Dalmais, Phoebe Killdeer, Mélanie Pain, Marina Céleste), у цяперашні час вядомыя сваімі сольнымі праектамі, якія фарміруюць новы напрамак у сучаснай францускай музыцы — «Renouveau de la chanson française» («Абнаўленьне францускага шансона»).

Дыскаграфія рэдагаваць

Альбомы
  • Nouvelle Vague (2004)
  • Bande à Part (2006)
  • 3 (2009)
  • The Best of (2010)
  • Couleurs Sur Paris
Сынглы
  • Eisbaer (2006)
Іншае
  • Late Night Tales: Nouvelle Vague (2007)
  • Acoustic 05 (2005)
  • Chillout Sessions 9 (2006)
  • Acoustic 07 (2007)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Nouvelle Vagueсховішча мультымэдыйных матэрыялаў