Notes from the Underground
Notes from the Underground — трэці студыйны альбом амэрыканскай рэп-рок групы Hollywood Undead. Першапачаткова плянаваўся быць выпушчаны летам 2012 году. Notes from the Underground быў выдадзены ў студзені 2013 году ў Злучаных Штатах.
Notes from the Underground | ||
---|---|---|
Альбом Hollywood Undead | ||
Выдадзены | 8 студзеня 2013 году | |
Запісаны | сьнежань 2011 году — лістапад 2012 году | |
Жанр | рэп-рок рэп-мэтал альтэрнатыўны рок ню-мэтал | |
Выдавец | A&M/Octone Records Polydor Records Universal Music Group | |
Прадусар | Грыфін Бойс, Дэні Лёнэр, S*A*M & Sluggo | |
Храналёгія Hollywood Undead | ||
American Tragedy Redux (2011) |
Notes from the Underground (2013) |
Day of the Dead[d] |
Стварэньне
рэдагавацьПасьля працяглых гастроляў на працягу 2011 году ў падтрымку свайго другога студыйнага альбома, American Tragedy, і першага альбома рэміксаў, American Tragedy Redux, Charlie Scene абвясьцілі аб плянах пачаць працу над трэцім студыйным альбомам у канцы лістапада 2011 году. Гэта заява была зроблена пасьля заканчэньня туру «World War III» у якім Hollywood Undead ўдзельнічалі разам з групай Asking Alexandria. Charlie Scene заявіў, што група пачне запісваць дэма-вэрсіі песен падчас турнэ «Buried Alive» і пачне запіс фінальных вэрсіяў трэкаў адразу пасьля канца турнэ, у сьнежні 2011 году. Ён таксама заявіў, што альбом будзе гучаць больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Камэнтуючы розьніцу ў гучаньні на гэты раз, ён заявіў: «Я б сказаў, што на гэты раз лэйбл даў нам поўную свабоду ў пляне творчасьці. Я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Гэта будзе сумесь і таго і іншага, я маю на ўвазе, што мы ўсе расьцем як музыкі, мы сталеем, і мы займаемся музыкай даволі-такі доўга, таму я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs і я думаю, што нашым фанатам гэта вельмі спадабаецца.»[1] Пазьней у інтэрв’ю Charlie Scene заявіў, што гурт не зьбіраецца зацягваць зь выхадам альбома і плянуе выпусьціць яго ў канцы лета.[2] У студзені 2012 году музычны часопіс ArtistDirect назваў новы альбом адным з самых чаканых альбомаў году[3].
19 кастрычніка група выклала трэк «Dead Bite» для свабоднай загрузкі. «We Are», першы сынгл з альбома, выйшаў 29 кастрычніцка 2012. У той жа час было абвешчана назва альбома, Notes From The Underground. Выхад альбома заплянаваны на 8 студзеня 2013 году.
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць- «Dead Bite»
- «From the Ground»
- «Another Way Out»
- «Lion»
- «We Are»
- «Pigskin»
- «Rain»
- «Kill Everyone»
- «Believe»
- «Up in Smoke»
- «Outside»
Удзельнікі запісу
рэдагавацьМузыкі
рэдагаваць- Hollywood Undead
- J-Dog — вакал (MC), скрымінг, бас-гітара, клявішныя
- Charlie Scene — вакал (MC), сола-гітара
- Danny — чысты вакал, рытм-гітара
- Da Kurlzz — пэркусія, скрымінг
- Johnny 3 Tears — вакал (MC), скрымінг
- Funny Man — вакал (MC)
- Запрошаныя музыкі
- Дарэн Пфайфэр — ударныя
- John 5 — сола-гітара
Гуказапісваючая каманда
рэдагаваць- Грыфін Бойс — прадусаваньне, звядзеньне
- Дэні Лёнэр — прадусаваньне
- S*A*M & Sluggo — прадусаваньне
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |