Мютэршпрох-Гзэльшафт (Muettersproch-Gsellschaft, «таварыства роднай мовы», скарочана MSG) — створанае ў 1966 годзе таварыства, якое мае на мэце захаваць і прапагандаваць аляманскія дыялекты.

Таварыства рэдагаваць

Сяброўства рэдагаваць

Таварыства створанае ў 1966 годзе ў Фрайбургу. Яно мае больш як 3500 чальцоў, якія збольшага ёсьць нямецка-аляманскімі білінгвамі з тэрыторыі былой дзяржавы Бадэн. Яны абменьваюцца культурнай спадчынай зь іншымі алеманскамоўнымі рэгіёнамі ў Эльзасе, Швайцарыі, Ліхтэнштайне, Форарльбэргу й Калёніі Товар (Вэнэсуэла). У таварыстве шмат чальцоў з аляманскай дыяспары ў Эўропе, а таксама аляманскіх пісьменьнікаў, паэтаў і музыкаў. У 1975 годзе ў таварыстве было 350 чальцоў, а ў 1977 — ужо 1000[1].

Аддзяленьні рэдагаваць

Штаб таварыства знаходзіцца ў Фрайбургу зь лістапада 2010, яго дапаўняюць 20 аддзяленьняў у паўднёвым Бадэне. Аддзяленьні ладзяць разнастайныя акцыі: публічныя чытаньні, лекцыі, фэстывалі. Кожны чалец таварыства ёсьць адначасова чальцом аддзяленьня па месцы жыхарства. Чальцы, якія жывуць там, дзе аддзяленьняў няма, могуць, але не павінны, прыпісацца да любога аддзяленьня.

Старшыні таварыства рэдагаваць

  • Вальтер Фюсьлін (Фрайбург): 1967—1972
  • Кляўс Попэн (Фрайбург): 1972—2002
  • Вальтэр Мёль (Зінген): 2002—2007
  • Франц-Ёзэф Вінтэргальтэр, мэр гораду Обэрыд: зь 2007

Асноўная дзейнасьць рэдагаваць

Мютэршпрох-Гзэльшафт вядзе дзейнасьць, накіраваную на заахвочваньне зацікаўленых у дыялекце людзей і прыцягваньне ўвагі грамадзства. Арганізацыя актыўна прапагандуе дыялект і змагаецца супраць пагардлівага стаўленьня да яго. Цяперашні лад функцыянаваньня таварыства склаўся падчас шматгадовага кіраваньня старшыні Кляўса Попэна. Таварыства займаецца многімі відамі дзейнасьці:

  • Выдала некалькі анталёгій паэзіі, слоўнік і сьпеўнік.
  • Друкуе папулярную налепку «Bi uns cha me au alemannisch schwätze» («тут ты можаш гаварыць і па-аляманску»).
  • У 1982 сабрала 37,000 подпісаў за шырэйшае выкарыстаньне дыялекту на радыё і тэлебачаньні.
  • Рэгулярна зьбірае конкурсы, напрыклад, конкурс лірыкі і прозы Mir sueche die Beschte («Шукаем найлепшых») у 2004, арганізаваны сумесна з газэтай Badische Zeitung і тэлерадыёкампаніяй Südwestrundfunk.
  • Зьбірае сэмінары па вершаскладаньні, аратарскім мастацтве і іншых тэмах, дзе чальцы арганізацыі могуць палепшыць сваё веданьне дыялекту.
  • Двойчы на год выдае і рассылае ўсім чальцам часопіс Alemannisch dunkt üs guet, часткова даступны на сайце арганізацыі.
  • Выдае прэмію Alemannen-Antenne супрацоўнікам радыё й тэлебачаньня, адданым аляманскаму дыялекту.

Літаратура рэдагаваць

  • Alemannisch dunkt üs guet, Выпускі I/II 2002 — Аб гісторыі таварыства.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Muettersproch-Gsellschaft: Wer mir sin. Was mir welle. Warum mir s welle. Wie mir s mache. Gutenbergdruckerei Benedikt Oberkirch, Freiburg 2009, p. 10

Спасылкі рэдагаваць