Minsk Linux Users Group (скарочана MLUG) — менскі гурт карыстальнікаў Linux.

Адкрытая нефармальная супольнасьць карыстальнікаў свабодных апэрацыйных сыстэмаў. Асноўныя задачы — абмен досьведам карыстаньня свабодным праграмным забесьпячэньнем, нефармальныя стасункі, папулярызацыя Linux, абмен дыстрыбутывамі.

У жніўні 2003 актывісты MLUG правялі адкрыты сэмінар, прысьвечаны 10-годзьдзю праекта Debian з раздачай кампакт-дыскаў з Live-CD дыстрыбутывам Knoppix.

У 2004 актывісты MLUG выступілі з адкрытымі лістамі да кіраўніцтва Эўразьвязу (у межах міжнароднае кампаніі супраць закону аб патэнтах на праграмнае забесьпячэньне) і ў падтрымку Фёдара Караленкі на працэсе супраць Ігара Лучанка.

MLUG па меры магчымасьцяў аказвае тэхнічную падтрымку у пытаньнях засваеньня Linux.

Штомесяц праводзіцца лінуксоўка.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць