Message from the Clergy
[Message from the Clergy] (стылізавана [MESSAGE FROM THE CLERGY]; з анг. — «пасланьне ад духавенства») — альбом-складанка швэдзкага рок-гурта Ghost, выпушчаны 12 верасьня 2022 году[1].
[Message from the Clergy] | ||
---|---|---|
Складанка Ghost | ||
Выдадзены | 12 верасьня 2022[1] | |
Жанр | мэтал[1] · поп-рок · гэві-мэтал[2] | |
Працягласьць | 30:10[2] | |
Колькасьць кампазыцыяў | 7[3] 6[4] | |
Выдавец | Universal Music Group[4] | |
Фармат | спампаваньне музыкі · стрымінг | |
Храналёгія Ghost | ||
Impera (2022) |
[Message from the Clergy] (2022) |
Phantomime (2023) |
Альбом быў выпушчаны ў перапынках паміж турамі «Imperatour» і «Re-Imperatour» у падтрымку пятага альбома гурта Impera.
Апісаньне
рэдагавацьВокладка
рэдагавацьВокладка альбома адсылае да фільма 1979 году Калігула (па-ангельску: Caligola)[5]. На вокладцы адлюстроўваецца манэта Рымскай імпэрыі, аднак замест Калігулы намаляваны Папа Эмэрытус IV (а замест «CALIGULA» напісана «EMERITVS IV»), з вачэй якога цячэ кроў.
Гісторыя
рэдагавацьПесьня гурта «Mary On A Cross», выпушчаная ў 2019 годзе на альбоме Seven Inches Of Satanic Panic, стала набіраць абароты пасьля таго, як адзін з карыстальнікаў TikTok выкарыстаў запаволеную вэрсію песьні ў якасьці саўндтрэку. З тых часоў гэштэг «Mary On The Cross» набраў больш за мільярд праглядаў на TikTok, а песьня была выкарыстаная ў якасьці саўндтрэку да дзясяткаў тысяч відэа на плятформе[6].
Дзякуючы віруснасьці TikTok, аўдыторыя Ghost вырасла прыкладна на 40 % на Spotify, YouTube і Instagram і амаль на 500 % на TikTok за апошнія тры месяцы[7].
31 жніўня 2022 году[8] Ghost выпусьцілі афіцыйную запаволеную вэрсію «Mary On A Cross (slowed + reverb)»[9] з дабаўленьнем рэверберацыі[7].
Празь некалькі тыдняў гурт выпусьціў [Message from the Clergy], на якім акрамя песьняў з альбомаў Infestissumam, Meliora, Prequelle і Impera зьявіліся й песьні з самотніка «Mary On A Cross (slowed + reverb)»[7].
Даступныя выданьні
рэдагавацьРэґіён | Дата | Фарматы | Лэйбл | Кр. |
---|---|---|---|---|
Розныя | 12 верасьня 2022 | спампаваньне музыкі · стрымінг | UMG Recordings | [3][4][2] |
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагавацьSpotify
рэдагавацьШвэдзкае выданьне
рэдагавацьВодгукі
рэдагавацьПрафэсійныя рэйтынгі
рэдагавацьАглядныя балы | ||
---|---|---|
Аўтар | Рэйтынг | Кр. |
AllMusic | [2] |
Ніл Юнг з AllMusic лічыць [Message from the Clergy] «зручным падручнікам для ўсіх новых прыхільнікаў Ghost»[2]. «Найбольш вартым увагі», паводле Юнга, зьяўляецца ўключэньне ў альбом песьні «Mary On A Cross» (і «Mary On A Cross (slowed + reverb»), якая стала гітом у сацыяльных сетках, «стаўшы самымай прагляданай песьняй гурта ў 2023 годзе»[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в [MESSAGE FROM THE CLERGY] — Ghost (анг.). qobuz.com. Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ а б в г д е [MESSAGE FROM THE CLERGY] by Ghost (анг.). Allmusic. Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ а б [MESSAGE FROM THE CLERGY] — Album by Ghost — Apple Music (анг.). Apple Music. Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ а б в [MESSAGE FROM THE CLERGY] — Compilation by Ghost (анг.). Spotify. Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ Caligola · 1979 · X · 2h 36m (анг.). IMDb. Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ GHOST’s «Mary On A Cross» Single Certified Platinum In U.S. (анг.). Blabbermouth.net (8 верасьня 2023). Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ а б в Maura Johnston How TikTok brought Ghost’s track «Mary on a Cross» back to life (анг.) Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ «Mary On A Cross (slowed + reverb)» (анг.) на YouTube. Афіцыйны YouTube-канал Ghost. Праверана 12 жніўня 2024 г.
- ^ «Mary On A Cross (slowed + reverb)» — Single by Ghost — Apple Music (анг.). Apple Music. Праверана 12 жніўня 2024 г.