MediaWiki:Uploadtext
Ліцэнзія
У выпадным сьпісе абавязкова абярыце ліцэнзію, пад якой распаўсюджваецца файл. Ліцэнзіі падзяляюцца на два тыпы:
СвабодныяФайлы пад свабоднымі ліцэнзіямі (якія знаходзяцца ў грамадзкай уласнасьці, створаныя вамі самастойна альбо тыя, на публікацыю якіх вы маеце дазвол) настойліва рэкамэндуецца загружаць на сэрвэр праекту Вікісховішча. Гэта дасьць магчымасьць выкарыстоўваць гэтыя файлы адразу ва ўсіх праектах фундацыі «Вікімэдыя». Калі ласка, карыстайцеся гэтай магчымасьцю для ўсіх свабодных файлаў, нават калі вам падаецца, што яны могуць не спатрэбіцца ў іншых праектах. Каб пачаць загрузку файла пад свабоднай ліцэнзіяй — |
НесвабодныяКалі вы загружаеце несвабодны файл (аўтар якога ня вы, і ў вас няма зьвестак пра тое, ці апублікаваны ён пад свабоднай ліцэнзіяй), вы мусіце:
Устаўце шаблён у апісаньне. Пасьля гэтага запоўніце яго. |
Назва
У поле «Канчатковая назва файла» ўвядзіце назву, пад якой файл будзе захаваны. Пажадана, каб яна адлюстроўвала зьмест (напрыклад, «Станцыя мэтро Ўручча.jpg»). Не выкарыстоўвайце назвы кшталту «353sgHF35dN678cnvb.JPG».
Калі вы загружаеце выяву зь іншага праекту, упэўніцеся, што яна ня мае назву кшталту «123px-назва.jpg». Калі гэта так, то вы захавалі не арыгінальны файл, а мініятуру.
Апісаньне
У полі «Апісаньне» запоўніце палі шаблёну {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
{{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня |апісаньне = |аўтар = |час стварэньня = |крыніца = |артыкул = |частка = |разрозьненьне = |мэта = |чаму немагчымая вольная замена = |іншае = }}
Тлумачэньне палёў шаблёну:
- Аўтар — аўтар(ы) або ўладальнік(і) аўтарскіх правоў;
- Час стварэньня — час стварэньня альбо першай публікацыі твору;
- Крыніца — адрас у Інтэрнэце, бібліяграфічная спасылка альбо пазнака, напрыклад, «уласны твор», калі аўтарам зьяўляецеся вы;
- Частка — аб’ём выкарыстанага матэрыялу: наколькі шмат з абароненага аўтарскім правам матэрыялу выкарыстана? Пазначце «цалкам» або апішыце выкарыстаную частку матэрыялу. Выкарыстаньне не павінна памяншаць камэрцыйную каштоўнасьць зыходнага твора, альбо замяняць яго набыцьцё.
- Разрозьненьне — як правіла, выявы павінны мець нізкае разрозьненьне. На практыцы, памер растравай выявы не павінен перавышаць 300 піксэлаў па шырыні і па вышыні (такім чынам, памер выявы ня будзе перавышаць 0,1 мэгапіксэла). Калі патрабуецца большае разрозьненьне — растлумачце навошта. Калі памер выявы складае менш 0,1 мэгапіксэла, проста напішыце «так»;
- Мэта — якім чынам мэдыяфайл паляпшае артыкулы, у якіх ён выкарыстоўваецца? Яго выкарыстаньне не павінна перашкаджаць яго выкарыстаньню ўладальнікам аўтарскіх правоў;
- Чаму немагчымая вольная замена — тлумачэньне, чаму немагчыма знайсьці або стварыць вольную альтэрнатыву гэтаму файлу;
- Іншае — калі трэба, прывядзіце дадатковую інфармацыю ў падтрымку вашага абгрунтаваньня.
Пасьля таго, як вы пазначылі ўсю неабходную інфармацыю, націсьніце кнопку «Загрузіць файл». Зараз вы можаце дадаваць выяву ў адпаведныя артыкулы радком кшталту [[Файл:Назва выявы.jpg|міні|Подпіс пад выявай]] альбо, для мэдыя-файла, [[Мэдыя:Назва гукавога файла.ogg]].