Makita
„Makita“ (па-японску: 株式会社マキタ кабусікі гайся Макіта ) (TYO: 6586) — японскі вытворца электраінструмэнтаў., заснаваны ў 1915 року. Штаб-кватэра знаходзіцца ў японскім Андзё, фабрыкі дзейнічаюць у ААЭ, Бразыліі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кітаі, Мэксыцы, Нямеччыне, Румыніі, Тайляндзе і Японіі.
Makita | |
株式会社マキタ | |
Тып | публічная кабусікі гайся |
---|---|
Лістынг на біржы | TYO: 6586 OTC Pink: MKTAY |
Заснаваная | 1915[1] |
Краіна | Японія |
Разьмяшчэньне | Нагоя |
Ключавыя фігуры | Masahiko Goto (Chairman)
|
Прадукцыя | электрычныя інструмэнты |
Лік супрацоўнікаў | 13 845 (2015) |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ сакавіку 1915 року Масабуро Макіта заснаваў электрычную майстэрню „Макіта“ ў Нагоі па продажы і рамонце асьвятляльнага абсталяваньня, матораў і трансфарматараў[2]. У 1958 року „Макіта“ выпусьціла на японскі рынак партатыўны электрагэбель і цераз год стала выпускаць электрычныя інструмэнты. У красавіку 1969 кампанія прадставіла першы акумулятарны дрыль, а ў сьнежні 1978 року — першы электраінструмэнт на нікель-кадмавых акумулятарах. У жніўні 1997 выпусьцілі першы нікель гідрыдны інструмэнт, у лютым 2005 — першы літа-іённы.
Прадукцыя
рэдагаваць- Бяздротавая: шрубакруты, ударныя ключы, пэрфаратары, дрылі, нажоўкі, пілы, кутавыя шліфавальныя машыны, гэблі, нажніцы па мэтале(d), пазавыя фрэзы;
- Электрычная: ударныя малаткі(d), дрылі, гэблі, пілы, шліфавальныя машыны, газонакасілкі, ачышчальнікі высокага ціску, паветранагнятальнікі(d), далёкамеры, лазэрныя далёкамеры;
- Бэнзынавая: балтарэзкі(d), электрагенэратары, пілы, косы, газонакасілкі, паветранагнятальнікі;
- Акумулятарныя батарэі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ^ History (анг.). Makita. Праверана 24 верасьня 2021 г.