KMFDM (акронім ад нямецк. Kein Mitleid Für Die Mehrheit, літаральна «ніякай літасьці да большасьці», першапачаткова — граматычна няправільнае Kein Mehrheit Für Die Mitleid) — нямецкі музычны гурт, што працуе ў стылях індастрыял-мэтал, электра-індастрыял. Сярод іншых расшыфровак былі Kill Mother Fucking Depeche Mode, Kidnap Madonna For Drug Money, Kylie Minogue Fans Don’t Masturbate, Karl Marx Found Dead Masturbating.

KMFDM

Саша Канецка.
Гады з 1984 - цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг Нямеччыны Гамбург, Нямеччына
Мова нямецкая, ангельская
Жанр індастрыял-мэтал, электра-індастрыял, тэхна, EBM
Выдавец Z-Records, Wax Trax, Sanctuary Records
Зьвязаныя праекты MDFMK, Excessive Force, Pig, KGC, Slick Idiot, The Spittin' Cobras, Schwein
Удзельнікі Саша Канецка, Лючыя Чыфарэлі, Джулз Ходжсан, Эндзі Сэлвэй, Стыў Ўайт
kmfdm.net

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне, першыя альбомы

рэдагаваць

Гурт KMFDM утвораны 29 лютага 1984 году ў Нямеччыне Сашам Канецка і Уда Штурамам, калі яны падрыхтавалі музычнае суправаджэньне для парыскай міжнароднай выставы маладых мастакоў Erste Hilfe. Тады гурт меў назву Keine Mehrheit Für Das Mitleid, якая ў тым жа годзе зьмянілася на абрэвіятуру KMFDM: пасьля таго як Саша і Эн Эш пакінулі «Missing Foundations», яны ўзялі да сябе ў каманду ангельца Рэйманда Ўотса, як й прыдумаў абрэвіятуру KMFDM, бо для яго назва Keine Mehrheit Für Das Mitleid была заскладанай. Гэтакім складам гурт выдае свой першы касэтны альбом Opium, які прынёс яму невялікую вядомасьць сярод наведнікаў андэграўндных клюбаў Гамбурга.

У 1986 годзе на лэйбле Z Records выходзіць другі паўнавартасны альбом KMFDM What Do You Know, Deutschland?. Некаторыя песьні напісаныя яшчэ да прыходу Эша. Да альбому выходзіць самотнік Kickin' Ass, пазьней перавыдадзены. У 1987 годзе альбом дзякуючы высілкам лэйблу SkySaw Records выдаецца ў Вялікабрытаніі з дадаткам некалькіх іншых кампазыцый. Для вокладкі альбому да працы быў далучаны мастак, вядомы як Brute!, дызайн якога заўважны практычна на ўсіх альбомах гурта. У далейшым той жа чалавек займаўся здымкамі гурта ў якасьці прадусара і рэжысэра.

Пераход на Wax Trax і перанайменаваньне

рэдагаваць

Пазьней гурт аформіў кантракт з амэрыканскім лэйблам «Wax Trax Records». Пэршымі рэлізамі тут сталі альбомы «Don’t Blow Your Top» і «UAIOE». Змрочныя тэксты (If I had a shotgun, I’d blow myself to hell), адпаведныя афармленьню альбомаў у выкананьні Брута, зрабілі гурт культавай камандаю ў ЗША, дзе тады пражывалі Саша Канецка і Эн Эш. Цяпер яны пачалі рабіць больш гітарна-арыентаваную музыку, усё яшчэ балянсуючы на мяжы «экспэрымэнту». Наступным альбомам KMFDM быў Angst, выпушчаны ў 1993 годзе, дзе ўдасканалілася агрэсіўнае спалучэньне электроннага рытму і віску гітары. Пасьля таго Эн Эш выпусьціў сольны поп-электронны альбомі перабраўся ў Новы Арлеан. Канецка зьехаў у Сіетл, дзе супрацоўнічаў з былым чальцом каманды Рэймандам Ўотсам, які пад шыльдаю Pig запісваў EP Sin Sex & Salvation.

KMFDM вярнуліся ў 1995-м са змрочным альбомам Nihil. Выпусьціўшы яшчэ колькі дыскаў, 22 студзеня 1999 году паводле рашэньня Канецкі і Эша гурт пад ранейшаю назвай спыніў існаваньне. Аднак у красавіку іхнія імёны зноў трапілі на першыя палосы газэтаў. Справа ў тым, што выданьне іх чарговага дыску Adios супала з часам знакамітай перастрэлкі ў школе Калюмбайн. Адзін з нападаўцаў насіў бэйсболку з эмблемаю «KMFDM», таксама трымаў тэксты гурта на сваім сайце. Музыкам давялося доўга даказваць адсутнасьць свайго дачыненьня да гэтага. У тым жа годзе Саша Канецка і Цім Сколд пад шыльдаю MDFMK 28 сакавіка 2000 году выпускаюць аднайменны альбом MDFMK.

Прыход Лючыі Цыфарэлі, адраджэньне

рэдагаваць

Распусьціўшы гурт, Саша знаёміцца зь Лючыяй Цыфарэлі і з 2001 яны ствараюць новы матар’ял для KMFDM. Паралельна разам з Ўотсам і двума ўдзельнікамі японскага гурта Buck-Tick, пад шыльдаю Schwein выдаюць альбом «Schweinstein». Доўгачаканае вяртаньне KMFDM адзначана рэлізам самотніка «BOOTS» і альбому «Attak» і сакавіку 2002. У жніўні 2003 на лэйбле Sanctuary Records выходзіць WWIII . Пасьля пачынаецца тур, сьпярша па Амэрыце, пазьней па Эўропе (і Расеі). Пасьля зьменаў складу, у 2005, увосень выходзіць альбом Hau Ruck, а пасьля альбом рэміксаў «Ruck Zuck». Напачатку восені 2006 году зьявілася афіцыйнае паведамленьне пра новы сайд-праект Сашы і Лючыі: гурт KGC (сумесна з Гарсія з Curve), выйшаў і дэбютнік з назвай Dirty Bomb.

У 2007 г. гурт запісвае дыск «Tohuvabohu», а ў пачатку 2008 — зборнік рэміксаў «Brimborium»… У 2009 годзе, падчас 25-годзьдзя KMFDM, запісваецца альбом «Blitz», у запісе прыняў удзел «блудны сын» Цім Сколд. KMFDM упершыню запісваюць расейскамоўную песьню, з характэрнаю назваю — «Davai». 2010 год адзначаны традыцыйным выданьнем рэміксаў — «Krieg»… 2011 г. — год выданьня 17-га студыйніка з выразна электронным гукам — «WTF?!».

Дыскаграфія

рэдагаваць

Студыйныя альбомы

рэдагаваць
  • Opium (1984, перавыдадзена ў 2002-м на KMFDM Records)
  • What Do You Know, Deutschland? (1986, перавыдадзена ў 2007-м на KMFDM Records)
  • Don’t Blow Your Top (1988, перавыдадзена ў 2007-м на KMFDM Records)
  • UAIOE (1989)
  • Naïve (1990)
  • Money (1992)
  • Angst (1993)
  • Nihil (1995)
  • Xtort (1996)
  • Symbols (1997)
  • Agogo (1998)
  • Adios (1999)
  • Attak (2002)
  • WWIII (2003)
  • Hau Ruck (2005)
  • Ruck Zuck (2006)(EP)
  • Tohuvabohu (2007)
  • Brimborium (2008)(EP)
  • Blitz (2009)
  • Krieg (2010)(EP)
  • Wurst (2010)
  • Greatest Shit (2010)
  • WTF?! (2011)

Самотнікі

рэдагаваць
  • Kickin' Ass (1987)
  • Don’t Blow Your Top (1988)
  • More & Faster (1989)
  • Virus (1989)
  • Godlike (1990)
  • Naïve/The Days of Swine & Roses (1991)
  • Split (1991)
  • Vogue (1992)
  • Money (1992)
  • Help Us/Save Us/Take Us Away (1992)
  • Sucks (1993)
  • A Drug Against War (1993)
  • Light (1994)
  • Glory (1994)
  • Juke Joint Jezebel (1995)
  • Trust/Juke Joint Jezebel (1995)
  • Juke Joint Jezebel (The Morodor Mixes) (1995)
  • Year of the Pig (1995)
  • Brute (1995)
  • Rules (1996)
  • MDFMK (1998)
  • Boots (2002)
  • Day of Light (2010)
  • Godlike 2010 (2010)
  • Light 2010 (2010)
  • Krank (2011)

Канцэртныя альбомы

рэдагаваць
  • Sturm & Drang Tour 2002 (2003)
  • WWIII Live 2003 (2004)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  KMFDMсховішча мультымэдыйных матэрыялаў