IP-код

стандарт абароны электраабсталяваньня ад узьдзеяньня вады і пылу

IP-код альбо код ступені абароненасьці ад забруджвальнікаў паказвае, наколькі прылада абароненая ад вады і пылу. Усталяваны стандартам IEC 60529 Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), які тлумачыць разуменьне ступеняў абароны з дапамогай мэханічных і электрычных карпусоў(d) супраць пранікненьняў, пылу, выпадковых удараў і вады.

Дотыкавы экран IP65
Сьвятлодыёдная лямпа IP65

Стандарт быў уведзены, каб палегчыць звычайным карыстальнікам разуменьне такіх рэклямных паняткаў, як, напрыклад, водастойкасьць. Код складаецца з абавязковых літараў IP і двух абавязковых лічбаў ад 0 да 9, дзе 0 — адсутнасьць абароны, а 9 — найбольшы ўзровень. Для вонкавага выкарыстаньня прылада мусіць мець ступень абароненасьці ня меней за IP22.

Расшыфроўка кодаў

рэдагаваць

У табліцы пададзенае тлумачэньне, што азначае кожны асобны разрад IP-коду[1].

 
IP-коды
Літарная
частка
Першая Другая Трэцяя Дадатковая Дапаможная
Абарона ад цьвёрдых часьцінак Абарона ад вадкасьцяў Абарона ад мэханічных пашкоджаньняў Іншыя абароны
IP[a] 0—6 або X 0—9 або X 0—9 Літара Літара
Паводле азначэньня Абавязковая Абавязковая Не выкарыстоўваецца Неабавязковая Неабавязковая

Першы разрад: абарона ад цьвёрдых часьцінак

рэдагаваць

Першы разрад пазначае ўзровень абароны корпусу супраць доступу да істотных дэталяў (то бок электраправаднікоў, рухомых частак) і супраць трапляньня цьвёрдых аб’ектаў[2].

Узровень Эфэктыўнасьць Апісаньне
X Невядомы Адсутнічаюць ці недастаткова зьвестак па гэтым узроўні абароны.
0 Адсутнічае абаронае ад кантакту і трапляньня аб’ектаў.
1 > 50 мм Абарона ад вялікіх паверхняў цела, такіх як далонь, аднак бракуе абароны ад наўмыснага кантакту з часткай цела
2 > 12,5 мм Пальцы ці падобныя прадметы
3 > 2,5 мм Інструмэнты, тоўстыя драты і пад.
4 > 1 мм Большасьць дратоў, зашрубкі, вялікія мурашы і пад.
5 Абарона ад пылу Поўная абарона ад пылу не гарантаваная, аднак ён ня можа трапляць у такой колькасьці, якая б замінала бясьпечнай працы прылады.
6 Пыланепранікальны Пыл не трапляе; поўная абарона ад кантакту. Апрацавана ў вакуўме. Праверана да 8 гадзінаў у паветраным патоку.

Другі разрад: абарона ад вадкасьцяў

рэдагаваць

Другі разрад пазначае ўзровень абароны корпусу супраць шкоднага ўзьдзеяньня вады.

Ступені воднай абароны разьмежаваныя на два віды, падзеленыя ступеньню IPX6. Прылада, якая адпавядае ступені абароненасьці IPX7 (пагружэньне ў ваду) не абавязкова адпавядае ступеням IPX5 ці IPX6 (водныя струмені). Прылада, якая прайшла абодва выпрабаваньні, пазначаецца двума рэйтынгамі праз рыску, то бок IPX5/IPX7.

Узровень Абарона ад Эфэктыўнасьць Апісаньне
X Невядомы Адсутнічаюць ці недастаткова зьвестак па гэтым узроўні абароны.
0 Няма Адсутнічае абарона супраць вады
1 Кроплі вады Вэртыкальнае падзеньне кропляў не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, разьмешчаную на паваротным стале, што круціцца з хуткасьцю 1 абарот на хвіліну. Працягласьць выпрабаваньня: 10 хвілінаў

Водны эквівалент падзеньню 1 мм ападкаў на хвіліну

2 Кроплі вады пад кутом 15° Вэртыкальнае падзеньне кропляў не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, адхіленую на 15° градусаў ад нармальнай пазыцыі. Праверана ў чатырох пазыцыях па двух восях. Працягласьць тэсту: 2,5 хвіліны ў кожным са становішчах (агулам 10 хвілінаў)

Водны эквівалент падзеньню 3 мм ападкаў на хвіліну

3 Пырскі вады Вада, якая пырскае пад рознымі кутамі да 60° ад вэртыкалі, не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, пры выкарыстаньні: а) альбо паваротнага шлянгу, б) альбо распырсквальніка з разбалянсаваным адбівальнікам.

Тэст а) ладзіўся 5 хвілінаў, пасьля паўтараўся з прыладай, павернутай па гарызанталі на 90°, яшчэ на 5 хвілінаў. Тэст б) ладзіўся (з прымацаваным адбівальнікам) мінімум 5 хвілінаў.

Для паваротнага шлянгу:

Працягласьць тэсту: 10 хвілінаў Аб’ём вады: 0,07 л/хв на адтуліну

Для распырсквальніка: Працягласьць тэсту: 1 хв/м² мінімум 5 хвілінаў Аб’ём вады: 10 л/хв Ціск: 50—150 кПа

4 Усплёск вады Вада, распырсканая на корпус, не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, пры выкарыстаньні:

а) альбо паваротнага шлянгу, б) альбо распырсквальніка без адбівальніка.

Тэст а) працягласьць 10 хвілінаў. b) працягласьць ня менш за 5 хвілінаў.

Паваротны шлянг: працягласьць тэсту 10 хвілінаў, альбо з распырсквальнікам (такі ж, як у IPX3, толькі без адбівальніка)
5 Водныя струмяні Вада з шлянгу (6,3 мм) не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу пры паліваньні корпусу з розных кірункаў. Працягласьць тэсту: 1 хв/м² ня меней за 3 хвіліны

Аб’ём вады: 12,5 л/хв Ціск: 30 кПа з адлегасьці 3 мэтры

6 Магутныя водныя струмяні Вада пад націскам з шлянгу (12,5 мм) не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу пры паліваньні корпусу з розных кірункаў. Працягласьць тэсту: 1 хв/м² ня меней за 3 хвіліны

Аб’ём вады: 100 л/хв Ціск: 100 кПа з адлегласьці 3 мэтры

6K Магутныя водныя струмяні з падвышаным ціскам Вада пад націскам з шлянгу (6,3 мм) і падвышаным ціскам не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу пры паліваньні корпусу з розных кірункаў. Катэгорыя існуе ў DIN 40050, але адсутнічае ў IEC 60529. Працягласьць тэсту: ня меней за 3 хвіліны

Аб’ём вады: 75 л/хв Ціск: 1000 кПа з адлегласьці 3 мэтры

7 Пагружэньне да 1 мэтра ў глыбіню Трапляньне вады ў шкодных аб’ёмах немагчымае пры пагружэньні ў ваду з пэўнымі ўмовамі ціску і часу (да 1 м). Працягласьць тэсту: 30 хвілінаў.[2]

Праверанае з найніжэйшым пунктам корпусу на глыбіні 1000 мм ад паверхні вады, альбо з найвышэйшым пунктам на глыбіні 150 мм ад паверхні, калі гэта глыбей.

8 Пагружэньне на 1 мэтар і больш Абсталяваньне прыдатнае для працяглага занурэньня ў ваду пад вызначанымі вытворцам умовамі. У асобныя тыпы прыладаў вада можа трапіць, але гэта ня зробіць ім шкоднага ўплыву. Працягласьць выпрабаваньня і глыбіня мусяць быць большымі, чым у патрабаваньнях для IPx7, і могуць быць далучаныя іншыя прыродныя эфэкты, накшталт цыклічнага зьмяненьня тэмпэратуры да пагружэньня. Працягласьць тэсту: паводле дамоўленасьці з вытворцам

Глыбіню вызначае вытворца, найчасьцей да 3 мэтраў

9 Магутныя высокатэмпэратурныя водныя струмяні Абарона ад гарачых струмянёў, распырскваных пад ціскам зь невялікай адлегласьці.

Маленькія прылады павольна круцяцца на паваротнай плятформе і паліваюцца з 4 пэўных кутоў. Большыя прылады замацоўваюцца ў працоўнай пазыцыі, не абавязкова з паваротам, і правяраюцца ўручную ня менш як 3 хвіліны з адлегласьці 0,15—0,2 мэтра.

Дакладныя патрабаваньні для фарсунак апісаныя ў IEC 60529.

У IEC 60529 гэты тэст называецца IPx9.

Працягласьць тэсту: паваротны 30 сэкундаў у кожным з 4 кутоў (агулам 2 хв.), ручны: 1 хв/м², мінімум 3 хв.

Аб’ём вады: 14—16 л/хв Ціск: 8—10 МПа з адлегласьці 0,10—0,15 мэтраў Тэмпэратура вады: 80 °C

Усе выпрабаваньні зь літарай «K» апісаныя ў ISO 20653 (замяніў DIN 40050-9) і адсутнічаюць у IEC 60529, за выняткам IPx9, які адпавядае воднаму тэсту IP69K.

Дапаможная літара

рэдагаваць

Неабавязковая літара азначае абарону абсталяваньня ад:

Літара Значэньне
F Аліва
H Высокае напружаньне
M Рух падчас воднага тэсту
S Спакой падчас воднага тэсту
W Умовы надвор’я

Літара «K» апісаная ў ISO 20653 (замяніў DIN 40050-9) і адсутнічае ў IEC 60529.

DIN 40050-9 дапоўніў навейшую рэйтынгавую сыстэму IEC 60529 яшчэ адной катэгорыяй IP69K, якая азначае выкарыстаньне пад гарачымі струменямі высокага ціску. Корпусы, якія адпавядаюць стандарту ISO 20653:2013, мусяць быць адначасна абароненымі ад пылу (IP6X) і здольнымі процістаяць высокаму ціску і паравой чыстцы.

Стандарт IPx9K пачаткова быў прызначаны для дарожнага транспарту — асабліва тых, што патрабуюць рэгулярнай інтэнсіўнай чысткі (сьмецьцявозы, бэтонамяшалкі і пад.) — аднак знайшоў прымяненьне і ў іншых галінах, напрыклад у машынах харчовай апрацоўкі(d) і аўтамыйнях. Яго замяніў стандарт ISO 20653:2013 «Дарожны транспарт — ступені абароны»[3], дапоўнены даданьнем выпрабаваньня вадой 9-га ўзроўню ў стандарт IEC 60529, які збольшага адпаведны выпрабаваньню IPx9K.

Злучаныя Штаты Амэрыкі маюць уласны стандарт NEMA(d) №250. У ніжэйшай табліцы пададзенае супастаўленьне IP-кодаў у стандарце IEC 60529 з кодамі NEMA. Адпаведнасьць двух стандартаў ня цалкам эквівалентная: рэйтынгі NEMA маюць дадатковыя патрабаваньні да прадуктаў і праверак (прыкладам, дзейнасьць у марозных умовах, абарона ад выбуху(d), адключэньне кабэльных злучэньняў і інш.), адсутныя ў рэйтынгах IP.

Катэгорыя NEMA[4] IP-код
1 IP20
2 IP22
3, 3X, 3S, 3SX IP55
3R, 3RX IP24
4, 4X IP44, IP66, IP65
5 IP53
6 IP67
6P IP68
12, 12K, 13 IP54

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ingress Protection — абарона ад вонкавых узьдзеяньняў.
  1. ^ Source IEx Degrees of Protection
  2. ^ а б IEC 60529 - Degrees of protection provided by enclosures (IP Code). — 2.2. — 2013. — P. 21. — (International standard). — ISBN 9782832210864
  3. ^ ISO 20653:2013 Road Vehicles-Degrees of protection (IP code) Protection of electrical equipment against foreign objects, water and access
  4. ^ NEMA Enclosure Types. National Electrical Manufacturers Association (November 2005). Архіўная копія ад 10 June 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць