Heidevolk
Heidevolk — музычны гурт зь Нідэрляндаў, які выконвае фолк-мэтал. Тэмамі лірыкі іхніх песьняў зьяўляюцца прырода, гісторыя іхняе роднае правінцыі Гельдэрлянд і германская міталёгія. Уся іхняя лірыка напісаная на іхняй роднай нідэрляндзкай мове. «Heidevolk» перакладаецца як «людзі верасовае пустэчы».[1]
Heidevolk | |
Heidevolk на Метал фрэнці-фэстывалі ў 2017 годзе | |
Гады | з 2002 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Арнэм, Нідэрлянды |
Мова | нідэрляндзкая |
Жанр | фолк-мэтал |
Выдавец | Napalm Records |
heidevolk.com |
Гісторыя
рэдагавацьHeidevolk быў заснаваны ў 2002 годзе (спачаку пад назвай «Hymir») шасьцю нідэрляндцамі, якіх прыцягвалі агульныя цікавасьці — прырода Нідэрляндаў, германская міталёгія, фальклёр і гісторыя Гельдэрлянду. Яны мелі агульнае жаданьне стварыць музыку, якая адлюстравала бы іхнія захапленьня. Яны прыдумалі назву Heidevolk, шпацыруючы ў раёнах Вэлювэ. Гурт пачаў выступаць з канцэртамі ў 2003 г.[1] Пачынаючы з 2003 году гурт выпусьціў адзін дэма-альбом, чатыры студыйныя альбомы, і адзін міні-альбом.
Іхні трэці альбом, Uit oude Grond, быў прызнаны асабліва пазытыўна: адзін з рэцэнзэнтаў апісаў яго як «надзвычай прыемны рэліз, які камбінуе агрэсіўны мэталічны рыф з даданымі з густам народнымі інструмэнтамі й мэлёдыямі».[2]
Новы альбом Heidevolk атрымаў назву Batavi. Ягоны рэліз зьдзейсьніўся на лэйбле Napalm 2 сакавіка 2012 году. Batavi — гэта канцэптуальны альбом, у якім расказваецца пачатак гісторыі племя батаваў, ад ягонага ўзьнікненьня да сьмелага паўстаньня супраць адной з найвялікшых імпэрыяў у гісторыі чалавецтва. Разьвіцьцё сюжэту разгортваецца на фоне войнаў заключэньня саюзаў, інтрыгаў і здрадніцтва, але галоўная роля ў ім адведзеная народу, які б’ецца на ўсялякіх франтох і змагаецца за выжываньне.
Дыскаграфія
рэдагаваць- Het Gelders Volkslied (дэма, 2004)
- De Strijdlust is Geboren (2005)
- Wodan Heerst (міні (EP), 2007)
- Walhalla Wacht (2008)
- Uit oude Grond (2010)
- Batavi (2012)
Склад
рэдагаваць- Марк Боктынг — вакал (з 2005)
- Райман Блюм — гітара (з 2005)
- Роўан Мідэльвэйк — бас-гітара (з 2006)
- Ёст Вэстдэйк — барабаны (з 2002)
- Кевін Фрухтбэрт — гітара (з 2011)
- Ірма Фос — скрыпка (з 2008)
Ранейшыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Ёрыс Богтдрынкер — вакал (2002—2013)
- Сэбас ван Эльдык — гітара (2002—2012)
- Джэс Фюрбэрт — вакал (2002—2005)
- Нільс Бэнкервэр — гітара (2002—2005)
- Паўль Брадфрат — бас (2002—2006)
- Стэфані Спэрфраў — скрыпка (2007—2008)