Guano Apes
Guano Apes — альтэрнатыўны гурт, заснаваны ў Гётынгене ў 1994 годзе.
Guano Apes | |
Гады | 1994—2005, 2009-зараз |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Нямеччына |
Мова | ангельская |
Жанр | альтэрнатыўны рок, ню-мэтал |
Выдавец | GUN/Supersonic Records |
Зьвязаныя праекты | Tamoto IO |
Удзельнікі | Дэніс Пошвата Генінг Румэнап Сандра Насіч Штэфан Удэ |
www.guanoapes.org |
Гісторыя
рэдагаваць1994—2006
рэдагавацьГурт Guano Apes быў заснаваны ў 1994 у Гётынгенe, Нямеччына, гітарыстам Генінгам Румэнапам, басыстам Штэфанам Удэ і бубначом Дэнісам Пошватам. Вакалістка Сандра Насіч далучылася да гурту пазьней у тым жа годзе. Першае прызнаньне каманада атрымала ў 1996 годзе пасьля перамогі ў спаборніцтве мясцовых гуртоў зь іх песьняй «Open Your Eyes». Песьня сталася першым і самым пасьпяховым самотнікам, пасьля якога ў 1997 годзе выйшаў дэбютны альбом Proud Like a God. «Open Your Eyes» таксама зьяўляецца ў фільме «Пяцьдзясят» (1999).
У 2000 Guano Apes выдалі другі паўнавартасны альбом Don't Give Me Names. Самотнікі «Big in Japan» (кавэр Alphaville) і «No Speech» атрымалі вялікую ратацыю і альбом стаўся залатым у Нямеччыне. Walking on a Thin Line выйшаў у 2003. Пасьля выхаду складанкі найлепшых песень Planet of the Apes і фінальнага туру ў лютым 2005 гурт спыніў сваю дзейнасьць.
Пасьля 2005
рэдагавацьПасьля распаду гурта была выдадзеная складанка дэма-запісаў Lost (T)apes.
Дэніс Пошвата працягнуў працу ў сваім новым гурце, Tamoto, дзе ён грае на гітары (і бубнах на альбому) і сьпявае разам з Маркусам Гамбалам. Штэфан Удэ таксама ўдзельнічаў у запісе дэбютнага альбома гэтага гурта. Сандра Насіч выдала ў 2007 годзе свой сольны альбом The Signal.
У 2006 годзе Румэнап, Удэ і Пошвата стварылі новы гурт пад назвай IO разам з амэрыканскім сьпеваком Чарльзам Сімансам. У 2008 годзе гурт выдаў дэбютны альбом For the Masses.
У 2009 годзе гурт Guano Apes сабраўся зноў. 19 траўня 2015 года адбыўся выступ у Менску.
Удзельнікі
рэдагаваць- Сандра Насіч: сьпеў
- Генінг Румэнап: гітара
- Штэфан Удэ: бас-гітара
- Дэніс Пошвата: бубны, дадатковы сьпеў
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Proud Like a God (1997)
- Don't Give Me Names (2000)
- Walking on a Thin Line (2003)
- Live (2003)
- Planet of the Apes (складанка, 2004)
- Lost (T)apes (2006)
Самотнікі
рэдагаваць- «Open Your Eyes» (1997)
- «Rain» (1998)
- «Lords of the Boards» (1998)
- «Don’t You Turn Your Back on Me» (1999)
- «Big in Japan» (2000)
- «No Speech» (2000)
- «Living in a Lie» (2000)
- «Dödel Up» (2001)
- «Kumba Yo!» (як Guano Babes разам з Майклам Мітмаерам) (2001)
- «You Can’t Stop Me» (2003)
- «Pretty in Scarlet» (2003)
- «Quietly» (2003)
- «Break the Line» (2004)
Іншыя выданьні
рэдагавацьУзнагароды
рэдагаваць- Comet за Proud Like A God
- ECHO за Proud Like A God і Don’t Give Me Names
- MTV Music Award (2001)
- Eins Live Krone за найлепшы гурт і вакалістку.