Greencard (green card, грынкард, ґрынкард, зялёная картка) — ідэнтыфікацыйная картка сталага рэзыдэнта ЗША, які ня мае амэрыканскага грамадзянства. Яна зьяўляецца доказам таго, што ўладальнік карткі мае права стала пражываць на тэрыторыі ЗША.

Назва карткі тлумачыцца тым, што раней форма (Alien Registration Receipt Card) мела зялёны колер. Цяпер форма мае назву Permanent Resident Card альбо I-551, і мае іншы колер.

Адзін са спосабаў атрымаць зялёную картку — праз штогадовую лятарэю ўраду ЗША (Diversity Visa Program, скарочана DV-2004, DV-2005, DV-2006), якая дае пераможцам магчымасьць атрымаць права на сталае жыхарства ў Злучаных Штатах Амэрыкі.

Штогод лятарэя дае права легальнай іміграцыі ў ЗША прыкладна 50,000 чалавек з розных краінаў сьвету.

З 2004 году ўдзел у лятарэі магчымы толькі праз інтэрнэт (афіцыйны вэбсайт dvlottery.state.gov). Падаць заяўку на ўдзел у лятарэі можа любы чалавек, народжаны у той краіне, якая мае права ўдзельнічаць у лятарэі. Грамадзяне Беларусі маюць права ўдзелу ў лятарэі, а, напрыклад, грамадзянам Расеі забаронены ўдзел у лятарэі (сьпіс дазволеных краінаў можа зьмяніцца).

У 2004 годзе грынкард выйгралі 925 беларускіх грамадзян.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Greencardсховішча мультымэдыйных матэрыялаў