Google Workspace — сэрвіс ад Google, які надае магчымасьць скарыстаць некаторыя сэрвісы Google з уласнымі дамэнамі. Сэрвісы, якімі можна скарыстацца праз Apps, маюць мажлівасьці, якія дае амаль кожны офісны пакет: Gmail, Google Calendar, Talk ды Sites.

Google Workspace
Тып Вэб-прылады
Уладальнік Google Inc.
Пачатак працы люты 2006[1]
Камэрцыйны? Так
Рэгістрацыя Абавязковая
Ліцэнзія платная ліцэнзія[d]
google.com/intx/ru/work/apps/business/

Стандартная рэдакцыя (па-ангельску: Standard Edition) даступная для кожнага, прапануецца бескаштоўна і дае столькі ж прасторы, колькі й звычайны рахунак у Google.[2] Premire Edition, які дадае 25 гігабайтаў прасторы ў Gmail (якая распарадокўваецца й пад іншымі сэрвісамі), каштуе 50 даляраў ЗША. Адукацыйная рэдакцыя (па-ангельску: Educational Edition), што, як і стандартная рэдакцыя, бескаштоўная, увабрала мажлівасьці і прывілеі як Standard, гэтак і Premire Edition.

Параўнаньне рэдакцыяў

рэдагаваць

Google Workspace мае некалькі рэдакцыяў, кожная з уласным наборам мажлівасьцяў. Ніжэй прыведзеная табліца параўнаньня.

Крытэр Standard
Edition[3]
Premire
Edition
Educational
Edition
Кошт Бескаштоўна Так, $50 Бескаштоўна
Прастора 7,23 ГБ[4] 25 ГБ 7,23 ГБ
Рэкляма прысутнічае па жаданьню прысутнічае,
акрамя навучэнцаў і
пэрсаналу
Абмежаваньні
  • 50 карыстальнікаў
  • аб’ём пісьма <25 МБ
  • 500 атрымальнікаў[5]
  • 2000 атрымальнікаў[5]
  • 2000 атрымальнікаў[5]

Premire-рэдакцыя таксама суправаджаецца кругласутачнай тэхнічнай падтрымкай, пашыраным доступам да Google Video і дадатковымі API.

  1. ^ http://googlepress.blogspot.com/2007/02/google-introduces-new-business-version_22.html
  2. ^ More Gmail storage coming for all // Official Gmail Blog  (анг.)
  3. ^ Simple online messaging and collaboration tools for groups // Google  (анг.)
  4. ^ [1] // Gmail. Праверана 24 сьнежня 2009 году
  5. ^ а б в На дзень, з кожнае скрыні.