F+ — расейскі вытворца лічбавых прылад. Выпускае мабільныя тэлефоны, смартфоны ды ноўтбукі. Вырабляе пераважна тэлефоны стандарту GSM.

F+
Тып публічная кампанія і ООО[d][1][2]
Заснаваная 2002
Краіна
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Эндру Коліндж (старшыня рады дырэктароў)
Сурэш Радхакрышнан (прэзыдэнт)
Галіна вытворчасьць тэлекамунікацыйнага абсталяваньня
Прадукцыя ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, смартфоны

Гісторыя

рэдагаваць

У 2002 годзе ў Вялікабрытаніі была зарэгістраваная кампанія Meridian Group[3]. Кампанія мела офісы ў Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне, Расеі, Украіне ды Нігерыі. У чэрвені 2003 зьявіліся першыя 3 мадэлі мабільныз тэлефонаў: S288, S588 ды S688[4]. Напачатку 2007 году ў тэлефоны сталі ўключацца інтэрнэт-браўзэры Opera і зьявіліся першыя мадэлі тэлефонаў на 2 SIM-карты[5]. Ад моманту заснаваньня да 2008 году кампанія ня мела ўласнай вытворчай магутнасьці ды замаўляла вытворчасьць сваіх тэлефонаў на партнэрскіх заводах. Першапачаткова гэта былі заводы кампаніяў Bird і VK. У 2008 Meridian Group набыла WIZ4COM Technologies для распрацоўкі дызайну для ўласных прыладаў[6]. У 2009 годзе выйшла мадэль тэлефона MC170, прызначаная для праслухоўваньня музыкі[7]. У 2009—2010 гадох выпушчаныя мадэлі сэрыі E — Fly E135[8] ды Fly E130[9], У 2011 годзе кампанія пачала выпускаць інтэрнэт-пляншэты[10]. У 2012 годзе выйшаў тэлефон Turbo (IQ285) як канкурэнт прадуктам кампаніі Samsung (Galaxy S ды інш)[11]. Галоўнымі рынкамі збыту для кампаніі былі Расея, Украіна ды Індыя. У 2012 годзе з 42 млн тэлефонаў ды смартфонаў, прададзеных у Расеі, 7,2% былі тэлефоны Fly, што паставіла брэнд на трэцяе месца пасьля Nokia ды Samsung[12]. У першым квартале 2014 году брэнд заняў другое месца ў Расеі (20,6% рынку) пасьля Samsung[13]. Адзін з апошніх смартфонаў пад брэндам Fly Life Geo быў выпушчаны ў 3 квартале 2019 году[14]. У жніўні 2019 году Fly быў перайменаваны ў F+.

  1. ^ Политика конфиденциальности
  2. ^ а б ООО "Ф-Плюс Мобайл" Москва (ИНН 9718106909) адрес и телефон
  3. ^ Мабільныя прылады Fly — гісторыя разьвіцьця ды сучасны стан (рас.). 3DNews.
  4. ^ Гісторыя брэнду Fly. TechnoFresh.
  5. ^ Агляд тэлефона Fly E170 (рас.)
  6. ^ Wiz4com, ex-Philips, aux mains de Meridian Group (фр.). L'USINENOUVELLE.com (11 студзеня 2008).
  7. ^ Мякин Дмитрий (1 чэрвеня 2010) Обзор музыкального телефона Fly MC170 DS (рас.)
  8. ^ Мультимедийный тачфон Fly E135 TV с функцией просмотра ТВ и поддержкой социальных сетей (рас.). Fly. Архіўная копія
  9. ^ Фокин Владимир (16 верасьня 2010) Обзор GSM–телефона Fly E130 (рас.) Mobile-review.com
  10. ^ fly-phone.ru Fly Vision (рас.) Архіўная копія ад 17 лютага 2013 г.
  11. ^ Белых Роман (27 красавіка 2012) Обзор UMTS/GSM-телефона Fly Turbo (рас.). Mobile-review.com. Архіўная копія
  12. ^ Пресс-центр (рас.). Fly (15 лютага 2013). Архіўная копія
  13. ^ Рынок смартфонов в России растет за счет дешевых устройств (рас.). Газета.Ru (7 красавіка 2014).
  14. ^ Fly Life Geo technical specifications (анг.). GSMchoice.com.