El condor pasa
El Cóndor Pasa (Эль Кондар Паса, з гішпанскай мовы — Кондар пралятае) — найбольш вядомая ў сьвеце пэруанская мэлёдыя, якая ўжывалася індзейцамі для сакральнага сьпеву ў часы інкскай імпэрыі. Была запісаная ў 1913 годзе кампазытарам Даніэлем Роблзам (Daniel Alomía Robles) і ўзятая за аснову інструмэнтальнай сюіты ў сарсуэле (гішпанскай апэрэце) за тым жа назовам.
У 1970 годзе на гэтую мэлёдыю быў пакладзены ангельскі тэкст (If I could, I surely would) аўтарства Пола Саймана з амэрыканскага гурту «Simon & Garfunkel».
У 1993 годзе ў Пэру мэлёдыя прызнаная Нацыянальным культурным здабыткам.
Мэлёдыя El cóndor pasa ўжытая ў «Народным альбоме» ў акустычнай вэрсіі песьні Край, ты мой край.
Арыгінальны тэкст (на мове кечуа)
рэдагавацьYaw kuntur llaqtay urqupi tiyaq
maymantan qawamuwachkanki,
kuntur, kuntur
apayllaway llaqtanchikman, wasinchikman
chay chiri urqupi, kutiytan munani,
kuntur, kuntur.
Qusqu llaqtapin plaza-challanpin
suyaykamullaway,
Machu piqchupi Huayna piqchupi
purikunanchiqpaq.
Пераклад
рэдагавацьО, магутны Кондар, уладар нябёсаў,
аднясі мяне дамоў, на вяршыні Андаў!
О, Кондар!
Я хачу вярнуцца ў родныя мясьціны,
каб быць разам з маімі братамі інкамі.
Па гэтаму я больш за ўсё сумую.
О, Кондар!
Чакайце мяне ў Куска, на галоўным пляцы,
І мы зможам разам
прагуляцца ў Мачу-Пічу і Гаяна-Пічу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьEl condor pasa — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў