Duolingo

амэрыканскі вэб-сайт для вывучэньня моваў і перакладаў

Duolingo (бел. Дуалінга) — амэрыканскі вэб-сайт для вывучэньня моваў і перакладаў. Даступная і мабільная праграма. Кампанія выкарыстоўвае мадэль "freemium": большасьць функцыяналу даступная бясплатна, але па жаданьні прапануецца прэміўм сэрвіс для дадатковых функцый.

Распрацоўка

30 лістапада 2011 (закрытая бэта-вэрсія)

19 чэрвеня 2012 (публічны рэліз)
Апошняя вэрсія [+/−]
Напісаны на Kotlin, Swift, React, Python, Scala HTML, CSS, JavaScript
АС Android, iOS, Windows Phone, Windows 10 Mobile, Web Browser
Афіцыйная старонка duolingo.com

Па стане на сакавік 2021 года вэб-сайт і мабільны кліент прапануюць 106 розных моўных курсаў на 38 мовах. Мабільная праграма мае больш за 300 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў ува ўсім сьвеце.

Гісторыя

рэдагаваць

Праект быў распачаты ў канцы 2009 года ў Пітсбургу прафэсарам Унівэрсытэта імя Карнэгі Мэлона Луісам фон Анам і ягоным асьпірантам Севярынам Хэкэрам. Першапачатковай мэтай Duolingo было навучыць сваіх карыстальнікаў замежнай мове да такой ступені, каб яны самастойна маглі пачаць перакладаць складаныя тэксты, хаця пазьней гэты падыход быў зьменены.

Першапачаткова праект спансаваўся стыпэндыяй Макартура Луіса фон Ана і грантамі Нацыянальнага навуковага фонду. Заснавальнікі разглядалі стварэньне Duolingo у якасьці некамэрцыйнай арганізацыі, але Фон Ан палічыў гэтую мадэль няўстойлівай. 30 лістапада 2011 года была запушчаная прыватная бэта-вэрсія. 19 чэрвеня 2012 года плятформа сталася публічна адкрытая для любога схільнага.

13 лістапада 2012 Duolingo выпусьціла сваю афіцыйную праграму-кліент для iOS праз iTunes App Store. Праграма для Android выйшла 29 мая 2013 года, у той час у Duolingo зарэгістравалася каля 3 мільёнаў карыстальнікаў. Да ліпеня 2013 года сэрвіс павялічыўся да 5 мільёнаў карыстальнікаў і быў ацэнены як бясплатная адукацыйная праграма № 1 у краме Google Play.

25 ліпеня 2017 года кампанія абвясьціла пра 200 мільёнаў карыстальнікаў і 25 мільёнаў карыстальнікаў штомесяц.

1 жніўня 2018 года кампанія паведаміла аб агульнай колькасьці карыстальнікаў у 300 мільёнаў зарэгістраваных акаўнтаў.

10 сакавіка 2021 года адбылося завяршэньне праграмы добраахвотнай дапамогі, праз што сайт зрабіўся камэрцыйным.[1]

Асаблівасьці

рэдагаваць

Duolingo імітуе структуру відэагульняў. Прысутнічае сістэма ўзнагарод, у якой карыстальнікі набываюць "лінготы" або каштоўныя камяні, якія зьяўляюцца гульнявой валютай. Іх можна выдаткаваць на такія функцыі як налада выгляду персанажа або бонусныя ўзроўні (абодва даступныя толькі ў мабільнай вэрсіі).

У агульнадаступных табліцах лідэраў людзі могуць спаборнічаць са сваімі сябрамі й людзьмі астатняга сьвету ў выпадкова выбраных групах да 30 карыстальнікаў. Сістэма ўзроўняў выкарыстоўвае Duolingo XP (ачкі вопыту), а лічбавая сістэма ўяўляе ўзровень навыкаў карыстальніка. Значкі ў Duolingo ўяўляюць сабой дасягненьні, атрыманыя ў выніку выкананьня пэўных задач.

Працэс навучаньня ў Duolingo спалучае ў сабе розныя мэтады, такія як праслухоўваньне вымаўленьня, чытаньне прапаноў, запіс голасу, фармаваньне выразаў праз упарадкаваньне словаў і супастаўленьне малюнкаў зь неабходнымі эквівалентамі.

Duolingo падвергнуўся крытыцы за недастатковую эфэктыўнасьць у аказаньні дапамогі студэнтам у поўным вывучэньні мовы. Галоўны дырэктар Duolingo Луіс фон Ан абяцае толькі давесьці карыстальнікаў да ўзроўню валоданьня мовы паміж цьвердым пачатковым і раньнім сярэднім, кажучы: "значная частка нашых карыстальнікаў выкарыстоўвае Duolingo, таму што гэта весела й гэта не пустая трата часу."

Таксама Duolingo крытыкавалі за непрактычны слоўнікавы запас, настойваньне на адным прымальным перакладзе й адсутнасьць тлумачэньня няправільных адказаў.

Duolingo таксама падвергнуўся крытыцы за сваё стаўленьне да ўдзельнікаў сваіх курсаў, якія працуюць выключна на добраахвотнай аснове. Зь пераходам кампаніі да таго, што можна было б лічыць больш арыентаваным на прыбыткі бізнес-падыходам, грамадзкая рэакцыя прывяла да таго, што сайт атрымаў дурную славу сярод многіх людзей. Кампанія нават заахвоціла аднаго з удзельнікаў нарвэскага курсу пакінуць яе пасьля таго як той удзельнічаў у курсе на працягу шасьці гадоў, а таксама кіраваў форумам карыстальнікаў. Хаця дакладная прычына сыходу не была сфармуляваная, была згаданая адсутнасьць павагі да працы добраахвотнікаў, ад якой сайт атрымлівае прыбытак. У той час як некаторыя ўдзельнікі больш буйных курсаў Duolingo (напрыклад, ішпанскі і францускі курсы для ангельскамоўных) атрымліваюць зарплату, а на погляд многіх карыстальнікаў валанцёрская праца ўдзельнікаў забясьпечвае вялікую ступень аўтаноміі, чым у супрацоўніка.

У поп-культуры

рэдагаваць

Талісман Duolingo, зялёная сава пад назвай Дуа, зрабіўся аб'ектам інтэрнэт-мэма, у якім ён перасьледуе карыстальнікаў і пагражае ім, калі яны не працягнуць свой курс. Duolingo прызнала мэм і 1 красавіка 2019 года выпусьціла відэа, на якім была намаляваная новая функцыя пад назвай "Duolingo Push". У Відэа карыстальнікі "Duolingo Push" будуць атрымліваць напамінкі аб выкарыстаньні праграмы асабіста ад самога Duo, які глядзіць на карыстальнікаў і сочыць за імі, пакуль яны не скарыстаюцца Duolingo.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць