Du riechst so gut
«Du riechst so gut» (зь ням. — «ты пахнеш так добра») — першы самотнік нямецкага NDH-гурта Rammstein на іхным дэбютным альбоме Herzeleid.
«Du riechst so gut» | ||||
Самотнік Rammstein з альбому Herzeleid | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | 24 жніўня 1995 (29 гадоў таму) | |||
Жанры | Neue Deutsche Härte, Індастрыял-мэтал | |||
Лэйбл | Motor Music | |||
Фармат | CD | |||
Працягласьць | 14:14 | |||
Прадусар | Якаб Хэльнар Carl-Michael Herlöffson | |||
Мова | нямецкая | |||
Месца запісу | Polar Studios, Швэцыя, Стакгольм, 1995 | |||
Храналёгія самотнікаў Rammstein | ||||
|
Песьня была выпушчана 24 жніўня 1995 году. Яна апісвае ўнутраныя думкі драпежніка, які палюе на сваю ахвяру. Назва сынглу была навеяна «Парфумай» Патрыка Зюскінда, любімым раманам саліста гурта Тыля Ліндэмана.
Самотнік быў перавыпушчаны ў 1998 годзе пад назвай «Du riechst so gut ’98» разам з новым відэакліпам.
Мова песьні — нямецкая. Музыка й словы да яе — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.
Варыянты выданьня
рэдагаваць- Du Riechst so Gut (Standard Retail)
- Стандартнае выданьне сынгла
- Du Riechst so Gut (Limitiertes Duftdigipack)
- Лімітаванае выданьне сынгла ў духмяным дыджыпаку
- Riech! box (Very Limited Promo)
- Бокс-сэт уключае ў сябе вышэйпаказаны духмяны дыджыпак і парфуму Calvin Klein Obsession
- Du Riechst so Gut (Promo)
- Выдаваўся з паметкай [FOR PROMOTION ONLY] і ўключаў у сябе спэцыяльную вэрсію песьні Du Riechst so Gut і дэма Das Alte Leid, пад назвай Hallo Hallo.
Відэакліп
рэдагавацьПершы відэакліп «Du riechst so gut» выйшаў у 1995 годзе і ўяўляў сабой выкананьне кампазыцыі Тылем Ліндэманам на белым фоне, зь зьменлівым плянам на чальцоў гурта, дабермана й кветку гербера, які таксама намаляваны на вокладцы музычнага альбома «Herzeleid».
Акрамя гэтага ў кліпе прысутнічалі акуляры, вядомыя як «Schlitzbrille», якія пазьней зьяўляюцца ў відэакліпе «Ohne dich».
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагавацьСьпіс кампазыцыў[1] |
---|
1. Du riechst so gut (Single Version) / (Ты пахнеш так добра) — (4:50) |
2. Du riechst so gut (Frecce Tricolor Remix) / (Ты пахнеш так добра) — (4:57) |
3. Wollt ihr das Bett in Flammen sehen? (Album Version) / (Ці хочаце вы ўбачыць ложак ў агне?) — (5:19) |
Тэкст песьні
рэдагавацьГлядзіце ніжэй.