Divina Enema

беларускі прагрэсіўна-мэталёвы гурт

Divina Enema — беларускі мэталёвы гурт, заснаваны ў 1998 року ў Менску.

Divina Enema
Гады 199820062006
Краіна
Жанр прагрэсіўны мэтал

Мінуўшчына

рэдагаваць

Гурт заснавалі ў лютым 1998 року Яраслаў Буракоў (тэксты, сьпеў) зь Ціханам Золатавым (бас-гітара), якія раней гралі ў гурце «Arizona»[1]. Ужо ў канцы году музыкі запісалі дэма-альбом «To Wight Shall Never Shine», у якім узялі ўдзел сэсійныя музыкі Раман Крыўцоў (гітара), Аляксандар Ракецкі (бубны) і Ігар «Lazzar» Ераксін (клявішныя)[2]. Налета гурт прызналі дэбютам году ў беларускай музыцы[3].

У канцы 1999 року Яраслаў і Ціхан пачалі працу над новым канцэптуальным альбомам. Да гурту далучыліся Аляксей Золатаў (бубны), Цімафей Касьпяровіч (клявішныя) і Баян Ёўчаў (гітара). Трагічная сьмерць Баяна ў самым пачатку 2000 року змусіла гурт запісаць альбом без гітарыста: Ціхан Золатаў выканаў абедзьве партыі. Альбом з назовам «At the Conclave» выйшаў у 2000 року, у сакавіку 2001 выйшла CD-вэрсія, прысьвечаная памяці Баяна[2].

У 2000 року да гурту далучыўся гітарыст Аляксандар Калейнік, а Цімафей Касьпяровіч сышоў[2].

У 2001 року музыкі пачалі рыхтаваць матэрыял для новага альбому[2]. У 2002 року падпісалі кантракт з канадзкай выдавецкай кампаніяй Great White North(d)[1]. Так альбом «Under Phoenix Phenomenon» выйшаў у 2003 року адразу ў Расеі і Канадзе.

У 2004 гурт запісаў першую беларускую кампазыцыю «Празь цемру ў сьвет»[3], якая ўвайшла ў складанку «Hard Life Heavy Music».

«Divina Enema» спыніла дзейнасьць пасьля падрыхтоўкі апошняга альбому «Between The Devil And The Star». Ціхан Золатаў граў у «Svet Boogie Band(d)», «HandmadE», пасьля заснаваў уласную каманду «Gentle Beat». Яраслаў Буракоў зьехаў у Вялікабрытанію[3].

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • To Wight Shall Never Shine (дэма, 1999)
  • At the Conclave (2000)
  • Impyre Concord (EP, 2001)
  • Under Phoenix Phenomenon (2003)
  • Between The Devil And The Star (2006)
  • Яраслаў Буракоў — сьпеў (з 1997)
  • Ціхан Золатаў — бас-гітара (з 1997)
  • Аляксей Золатаў — ударныя (з 1998)
  • Арцём Атрашэўскі — гітара (з 2003)[4]
  • Тацяна Цьвірко — клявішныя (з 2003)

Колішнія ўдзельнікі

рэдагаваць
  • Баян Ёўчаў — гітара (1999—2000)
  • Цімафей Касьпяровіч — клявішныя (1999—2000)
  • Аляксандар Калейнік — гітара (2000—2002)
  • Аляксандар Савінок — гітара (2002—2003)
  1. ^ а б Scorpio. (1 лютага 2004) Divina Enema (анг.) The Metal List Праверана 30 сьнежня 2024 г.
  2. ^ а б в г Ferber, Torben Divina Enema (анг.) Metal Inside Праверана 30 сьнежня 2024 г.
  3. ^ а б в Scorpio. (17 студзеня 2014) Ціхан Золатаў: „У Divina Enema застаўся нявыдадзены альбом“ (анг.) Жамерыны. Tuzin.fmПраверана 30 сьнежня 2024 г.
  4. ^ Divina Enema (анг.) Encyclopaedia Metallum Праверана 30 сьнежня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць